Свет1616

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі

Паводле следства, ён перасоўваецца на ровары. 

Нямецкая паліцыя працягвае пошукі 48‑гадовага Даніэля В., якога падазраюць у серыі дыверсій на электрападстанцыях у Брандэнбургу, Паўночным Рэйне — Вестфаліі і Саксоніі. Паводле звестак паліцыі Кёльна, мужчына можа перасоўвацца на веласіпедзе Trenoli Tazio Sportivo M, піша BILD.

Следчыя спадзяюцца, што відавочцы дапамогуць высветліць месцазнаходжанне падазраванага. Паводле версіі следства, Даніэль В. — аўтар ліста, у якім невядомы ўзяў на сябе адказнасць за некалькі атак.

Раней паліцыя меркавала, што мужчына хаваецца ў грузавіку, пераабсталяваным у аўтадом. Машыну 4 верасня знайшлі каля Хамбахскага лесу паміж Ахенам і Кёльнам, але самога падазраванага там ужо не было. Цяпер яго шукаюць па ўсёй Еўропе.

Каментары16

  • Дети солнца...
    06.09.2026
    Этим долбоящерам сотку ойро дай, они маму свою зарежут!
  • Я-я-я Klimaterrorismus я-я-я
    06.09.2026
    Чарговы паехаўшы лявак.

    Ад бацькоў дасталося грошай, што працаваць ня трэба. Ні з кім адносінаў ня меў, сядзеў змагаўся ў інтэрнэтах і вырашыў, што трэба бамбіць падстанцыі, бо праца тэц - гэта дрэнна для экалогіі.

    Скажа, гэта яму сказалі галасы з-за таго, што энергетычныя палі парушаюцца лініямі ЛЭП, і нават яшчэ пабачыць волю апасля дуркі.
  • Ультрукрайнетурбаліберал
    06.09.2026
    Ані слова не напісалі, што ён левы кліматычны актывіст ці як гэта называюць у Нямнччыне - экатэрарыст. Той Даніэля В. выслаў ліст у левыя медыя з прызнаннем. Тут ані слова пра гэта, якое супадзенне.

    Нагадаю, што толькі што была дыскусія пра якасць незалежных СМІ.

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

У Англіі выкарыстаныя навагоднія ялінкі закопваюць на пляжах. Навошта?1

Больш за 700 тысяч. Узламаная «Кіберпартызанамі» база Расстата дазволіла ўдакладніць колькасць забітых і зніклых без вестак на вайне расіян6

Мерц: Адмова Украіне ў шляху да НАТА ў 2008 годзе была памылкай14

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць