Ці мае права ўладальнік кватэры наведваць яе арандатараў без папярэджання?
Калі ўладальнік здае кватэру ў арэнду, гэта не азначае, што ён можа ў любы момант без папярэджання заходзіць у жылое памяшканне, тлумачыць на sb.by адвакатка Юлія Епіхава.

Як тлумачыць Юлія Епіхава, пасля заключэння дамовы найму кватэра перадаецца арандатару ў валоданне і карыстанне. Таму на час дзеяння дамовы арандатар мае права на недатыкальнасць жылля, нават калі ўласнікам кватэры застаецца іншы чалавек.
Звычайна ўладальнік павінен загадзя ўзгадніць з арандатарам свой візіт. Самастойна адчыняць дзверы ўласным ключом і заходзіць без згоды жыхара ён не мае права.
Выключэнні магчымыя ў выпадках, прадугледжаных законам — напрыклад, пры аварыі, пагрозе пашкоджання кватэры або небяспецы для іншых людзей. Доступ таксама можа быць дазволены ўмовамі самой дамовы найму.
Таму арандатарам рэкамендуюць загадзя прапісваць у дамове правілы наведвання кватэры ўладальнікам. Напрыклад, можна прадугледзець папярэдняе паведамленне і візіты ў загадзя ўзгоднены час.
«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла
Ад былога ўласніка кватэры застаўся доўг — цяпер яго трэба аплаціць пакупніку?
Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка
Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары