Грамадства

Андрэй Аляксандраў: Ведаючы за кратамі, што беларуская журналістыка працуе, можна было спакойна працягваць збіваць паддоны

«І галава не мусіць балець за нейкія справы». Пра гэта медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, які выйшаў на волю ў сераду, пажартаваў сёння ў Вільні падчас канферэнцыі «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты».

Андрэй Аляксандраў падчас выступу на канферэнцыі «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты». Фота: БАЖ

Падчас выступу на канферэнцыі Андрэй Аляксандраў падзякаваў беларускім журналістам за захаванне прафесійнай дзейнасці і адзначыў важнасць падтрымкі, якую ён і ягоная сям’я атрымлівалі ў перыяд зняволення, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на «Позірк».

«Я вельмі хачу ўсім падзякаваць за вялікую падтрымку, якую я адчуваў кожны дзень. Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія падтрымлівалі маю сям’ю, — сказаў ён. — Я ведаю пра большасць з вас — пра ўсіх маіх сяброў, калег, людзей, з якімі я працаваў у БАЖ і БелаПАН.

І гэта вельмі-вельмі важна, гэта проста прымушала мяне штодня ведаць, што ўсё ў парадку, людзі працуюць, справа працягваецца, можна спакойна збіваць паддоны, і галава не мусіць балець за нейкія справы».

«З намі свет не скончыўся, і мы не сканчаемся, бо мы ёсць адзін у аднаго. Ніякія краты… Краты — гэта проста ўмоўнасць, гэта проста такія абставіны. Але мы мацней за абставіны, бо мы разам, мы вельмі клясныя і крутыя. Мне вельмі прыемна быць у кампаніі нармальных людзей, прынамсі, з валасамі на галаве», — дадаў Аляксандраў.

Андрэй Аляксандраў быў затрыманы ў Беларусі 12 студзеня 2021 года разам з Ірынай Злобінай. Пазней яны пабраліся шлюбам за кратамі. Андрэй быў асуджаны на 14 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі.

16 верасня 2026 года Аляксандраў і Злобіна былі вызваленыя і выехалі ў Літву.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця10

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена выйграла гонку на лыжаролерах у Мінску11

У Мазыры жыллё, якое планавалася для льготнікаў, зрабілі арэндным6

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі3

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця10

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць