Грамадства

Беларускія хірургі ўпершыню правялі складаную аперацыю на ўнутраным вуху

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры отарыналарынгалогіі ўпершыню ў гісторыі беларускай медыцыны правялі аперацыю на ўнутраным вуху, паведаміла прэс-служба Мінздароўя.

Фота: Мінздароўя

Пацыенткай стала 52‑гадовая жанчына з рэдкім сіндромам Мінора. Пры гэтым захворванні касцяная сценка верхняга паўкруглага канала ўнутранага вуха вытанчаецца, пакуль у ёй не ўтвараецца дэфект. Гэта можа выклікаць моцнае галавакружэнне, шум і пульсацыю ў вуху, а таксама парушэнні раўнавагі.

Раней у Беларусі такіх пацыентаў хірургічна не лячылі, а толькі здымалі сімптомы. Унутранае вуха з'яўляецца вельмі маленькай і далікатнай структурай, якая адказвае за слых і раўнавагу, таму аперацыя патрабуе высокай дакладнасці.

Аперацыю правялі загадчык аддзялення отарыналарынгалогіі для дарослых Іван Гарнастай і навуковы супрацоўнік нейрахірургічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Яўген Пешка. Яны ліквідавалі дэфект верхняга паўкруглага канала праз трансмастаідальны доступ.

Гэта малаінвазіўная методыка: хірургічны доступ ажыццяўляецца праз соскападобны адростак без шырокіх разрэзаў і трэпанацыі чэрапа. Яна дазваляе зменшыць рызыку ўскладненняў, паскорыць аднаўленне і скараціць час знаходжання ў стацыянары.

Медыкі разлічваюць, што пасля першай такой аперацыі методыка будзе ўкаранёная ў практыку і стане даступнай для іншых беларускіх пацыентаў з сіндромам Мінора.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць