Здарэнні

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Ён мае некалькі народных назваў, у тым ліку грыб-баран бо грыбная капуста.

Проста каля пешаходнай дарожкі Ігар Севярын знайшоў рэдкі чырванакніжны грыб — спарасіс кучаравы, дыяметр якога ўжо перавысіў 40 сантыметраў, піша pristalica.by.

— Я бачыў яго ў глухіх лясах Беларусі, але ў такім людным месцы знайсці яго ніяк не чакаў! — падзяліўся мужчына.

Паводле слоў грыбніка, за сваё жыццё ён толькі пару разоў сустракаў спарасіс кучаравы, але «пасярод вуліцы» гэта адбылося ўпершыню. Мы вырашылі на ўласныя вочы ўбачыць унікальны экзэмпляр.

Спарасіс кучаравы мае некалькі народных назваў: «грыб-баран», «грыбная капуста» або «заячая капуста». Такія назвы ён атрымаў з-за хвалістай формы кучаравых лопасцяў, якія адыходзяць ад цэнтральнай ножкі. Знешне пладовае цела сапраўды нагадвае каляровую капусту бэжава-жоўтага колеру.

Звычайна вышыня гэтага грыба складае ад 5 да 20 см, а дыяметр — ад 6 да 30 см. Аднак знойдзены ў Бараўлянах экзэмпляр перасягнуў звычайныя памеры: яго дыяметр перавысіў 40 см, а навобмацак ён быў даволі цвёрдым.

Нягледзячы на апетытную назву «грыбная капуста», ядомасць спарасіса кучаравага выклікае спрэчкі і патрабуе асцярожнасці. Многія крыніцы адносяць яго да ўмоўна ядомых грыбоў, аднак з-за рэдкасці і ахоўнага статусу ён не ўяўляе гастранамічнай каштоўнасці. Больш за тое, маладыя экзэмпляры можна пераблытаць з іншымі відамі, а старыя становяцца жорсткімі і кудзелістымі.

Галоўная ж прычына, па якой гэты грыб лепш не чапаць, — ён занесены ў Чырвоную кнігу (статус IV катэгорыі).

Тым, хто сарве чырванакніжны грыб, пагражае штраф ад 20 да 30 базавых адзінак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй48

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»4

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй48

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць