Эканоміка

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Сетка крам посуду і тавараў для дома VDOM закрываецца. На сайце рэтэйлера з’явілася аб’ява пра тое, што інтэрнэт-магазін цалкам спыніў прыём заказаў.

Закрываць розніцу кампанія пачала яшчэ ў канцы вясны, піша Office Life. Так, 25 мая VDOM у сябе ў сацсетках абвясціў пра распродаж са зніжкамі да 70%. Пасля гэтага пачаліся масавыя закрыцці гандлёвых аб’ектаў.

Фота: Яндэкс. Карты

У жніўні адзін за адным спынілі працу крамы ў Гродне ў гандлёвым цэнтры Triniti (11 жніўня), у Маладзечне ў ГЦ «Спадарожнік» (17 жніўня), у Мінску на вуліцы Прытыцкага, 97 (19 жніўня), у Жодзіне ў ГЦ «Элегант» (24 жніўня), у Гомелі ў ГЗЦ «Мандарын Плаза» (26 жніўня) і ў Мінску на праспекце Дзяржынскага, 119 (27 жніўня). У апошні дзень месяца, 31 жніўня, закрыўся пункт у сталічным ГЗЦ «Тытан».

У верасні працягвалі закрывацца і астатнія аб’екты: у Гомелі ў ГЦ «Карусель» (2 верасня), у Бабруйску ў ГЦ «Карусель» (3 верасня), у Рэчыцы ў ГЦ Global Market (7 верасня) і ў Віцебску ў ТРЦ «Трыё» (9 верасня).

Пасля гэтага 12 верасня сетка абвясціла пра фінальнае зніжэнне цэн ад 70 да 90%. На дадзены момант адзінымі працоўнымі пляцоўкамі брэнда застаюцца крамы ў сталічных ГЦ «Спектр» і «Цівалі», прычым у апошнім гандлёвы аб'ект закрыецца ўжо 23 верасня.

Пра прычыны закрыцця ні ў сацсетках, ні на сайце брэнд не паведамляе.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць