Чытач выдання Myfin.by Аляксандр расказаў, што падчас паездкі ў Нясвіжскі замак зайшоў у мясцовую сувенірную краму і звярнуў увагу на цэннік з уражлівай лічбай.

«Думаў, што памыліўся лічбамі, — вырашыў, што там напісана, можа, 85 рублёў ці, добра, 858 рублёў. Але не восем з паловай тысяч. Упершыню бачу ў сувенірнай лаўцы Беларусі настолькі дарагую рэч», — здзіўляецца Аляксандр.
На цэнніку пазначана, што пояс за 8 580 BYN зроблены ў Беларусі (вытворца — «Слуцкія паясы»), яго памеры складаюць 325 на 32 сантыметры.
Дарэчы, гэта яшчэ не самы дарагі слуцкі пояс — на сайце галерэі рамёстваў «Славутасць» ёсць варыянты паясоў за 10 тысяч BYN і за 11 тысяч BYN.
Рэч у тым, што вытворчасць такога пояса сама па сабе дарагая. У рэпартажы СТБ Таццяна Новік, экскурсавод музея гісторыі слуцкіх поясаў прадпрыемства «Слуцкія паясы», тлумачыла, што выраб класічнага пояса памерам 3,5 метра на 35 сантыметраў займае 60 гадзін (гэта значыць 1,5 тыдня працы пры 8‑гадзінным працоўным дні на «пяцідзёнцы»). Прадпрыемства выкарыстоўвае натуральны шоўк з дадаваннем золата або срэбра, хоць выпускае таксама і варыянты са штучнага матэрыялу. Выкарыстоўваецца станок, аналагаў якому нібыта няма ў свеце.
Свежавырабленыя слуцкія паясы выкарыстоўваюць, напрыклад, у якасці дыпламатычнага падарунку — цяперашняй вясной Аляксандр Лукашэнка дарыў пояс Кім Чэн Ыну падчас візіту ў КНДР.
Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры
Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі
Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат
«Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылі слуцкіх паясоў
Колькі ж напраўдзе каштавалі слуцкія паясы? Зусім не гэтулькі, як плятуць
Каментары