Вайна

Украінскі тэлеканал паведаміў пра перабоі ў эфіры пасля расійскіх удараў па дата-цэнтрах у Кіеве

Размова пра тэлеканал «Новини Live».

Шматлікія ўдары па правайдэрах парушылі працу часткі сэрвісаў, у тым ліку эфіру тэлеканала. Спецыялісты ўжо працуюць над аднаўленнем сеткі. Калі непаладкі будуць ліквідаваныя, рэдакцыя вернецца да вяшчання ў звычайным фармаце, піша «Новая газета Еўропа».

Пра пашкоджанне абсталявання раніцай 26 верасня таксама паведаміў інтэрнэт-правайдар «Коло ТБ». У кампаніі заявілі, што сітуацыя «значна складанейшая», чым раней, а аднаўленне можа заняць некалькі гадзін.

Расія ў верасні пачала рэгулярна наносіць удары па ўкраінскіх дата-цэнтрах і інтэрнэт-правайдарах.

Міністэрства абароны Расіі заявіла пра ўдар па дата-цэнтры «Космонава» ў ноч на 26 верасня. Паводле сцвярджэння ведамства, ён забяспечваў падтрымку сістэм спадарожнікавай сувязі Starlink у інтарэсах УСУ.

Маштабныя перабоі з інтэрнэтам назіраюцца ў некалькіх рэгіёнах Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць