У Шумілінскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам з удзелам матацыкла і легкавога аўтамабіля. Аварыя здарылася 4 кастрычніка каля 16‑й гадзіны на аўтадарозе Р20 Віцебск — Полацк.

42‑гадовы мужчына, які кіраваў матацыклам Honda, падчас абгону сутыкнуўся з аўтамабілем Opel. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 62‑гадовы кіроўца.
У выніку сутыкнення матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы і загінуў на месцы здарэння.
Каментары