Спорт88

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» паведаміла, што пасля правядзення першых трох матчаў Лігі нацый УЕФА сезона 2026/2027 кіраўніцтва федэрацыі вырашыла накіраваць афіцыйны зварот у Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый.

Зварот тычыцца арганізацыі выязнога матча паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі. АБФФ выказала занепакоенасць шэрагам пытанняў, звязаных з умовамі правядзення сустрэчы, за якія адказвае Футбольная асацыяцыя Фінляндыі.

Беларуская федэрацыя футбола падкрэслівае, што прытрымліваецца патрабаванняў рэгламенту УЕФА і настойвае на строгім выкананні ўсіх пратакольных і арганізацыйных нормаў, якія павінны забяспечваць роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў турніру.

Можна меркаваць, што футбольныя чыноўнікі з Беларусі адрэагавалі так найперш на вялікі банер з надпісам Sun päiväs koittaa, што можна перакласці з фінскай мовы як «Твой дзень надыдзе». На ім карыкатурнага Лукашэнку хапае з кіпцюры вялікая палярная сава.

Акрамя таго, абурэнне АБФФ магло выклікаць тое, што зборная Фінляндыі разміналася ў майках «Мы выступаем за мір». Таксама на трыбунах заўважылі адразу некалькі ўкраінскіх сцягоў, а на фан-сектары фінаў — і бел-чырвона-белы. 

Каментары8

  • Bielar3us
    05.10.2026
    хай дакажуць што на банэры лукашэнка. А то будзе як у анэкдоце "А вы кого имели в виду, товарищ Берия?"
  • Ну
    05.10.2026
    Хочуць і фінам загадаць любіць і шанаваць))
  • Bielar3us
    05.10.2026
    Акрамя таго, абурэнне АБФФ магло выклікаць тое, што зборная Фінляндыі разміналася ў майках «Мы выступаем за мір».
    =--------
    лукашысты хочуць вайну, дык хай ідуць у акоп

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць