Грамадства1414

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў

Калі адбыўся суд і за што пакаралі Паснова, дакладна невядома.

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў. Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў у Facebook праваабаронца Павел Левінаў.

Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску 30 траўня 1968 года, ён з чырвоным дыпломам скончыў віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, потым атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя», піша «Віцебская вясна».

Яго імя стала вядомым у 2013 годзе, калі ён пачаў выступаць з крытыкай недахопаў у працы віцебскіх медустаноў. Пасля крытычнага выступу на «Белсаце» пра дзейнасць Аляксандра Косінца, тагачаснага старшыні Віцебскага аблвыканкама, Паснова гвалтам змясцілі ў псіхіятрычную клініку. Яго трымалі там больш за месяц, і пасля выхаду ён спрабаваў аспрэчыць і пастанову суду, які яго накіраваў на лячэнне, і выстаўлены дыягназ. У 2014 годзе Пасноў звярнуўся ў Незалежную псіхіятрычную асацыяцыю Расіі і тыя пацвердзілі, што Пасноў не меў патрэбы ў лячэнні.

У 2018 годзе Ігар Пасноў трапіў пад крымінальны пераслед: яго абвінавацілі ў паклёпе на віцебскага пракурора Юрыя Раманоўскага. У траўні 2019 года суддзя Наталля Рошчына прызнала Ігара Паснова вінаватым «у распаўсюдзе заведама ілжывых выдумак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп), размешчаных у глабальнай сетцы інтэрнэт», і пакарала яго абмежаваннем свабоды на 3 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Аднак у ліпені 2019 года ён ужо быў на волі. Акалічнасці свайго вызвалення Пасноў тлумачыў у сацсетках даволі цьмяна, пішучы пра тое, што «згадзіўся на амністыю» або на «здзелку».

Пазней ён уладкаваўся псіхіятрам у Докшыцкую ЦРБ. Працуючы там, ён у 2020 годзе рэзка крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за ігнараванне праблем з каронавірусам, на які цяжка перахварэў і сам.

Калі дакладна адбыўся суд, за што канкрэтна і як пакаралі Паснова, пасля чаго ён аказаўся ў Наваполацкай калоніі, застаецца невядомым праз тое, што Ігар Пасноў не меў сваякоў і вёў закрыты лад жыцця.

Былыя зняволеныя гэтай калоніі распавядалі, што адміністрацыя калоніі здзекавалася з яго. Пасноў меў два «прафулікі» — «схільнасць да нападу на адміністрацыі, захопу закладнікаў і праяў агрэсіі» і «схільнасць да здзяйснення суіцыду і самакалечання». Праз тое, што ён меў «нізкі статус», зносіны з іншымі зняволенымі ў яго былі вельмі абмежаваныя. Але апошнім часам з калоніі даходзілі чуткі пра вельмі кепскі псіхалагічны і фізічны стан Ігара Паснова.

Каментары14

  • Бывший политический заключённый
    04.10.2026
    Перагаворы спрацавалі, официально он был отправлен за решётку по обвинению в педофилии. Что-то около 10 лет ему впаяли.
    Так это или нет не знаю, но что он по-своему бросил вызов лукашистам - факт.
    В зоне постоянными жалобами он трохи крови попил вертухаям. За что дополнительно страдал.
    С психикой у Постнова были явные проблемы (собирал мусор из ящиков, ел объедки из мусорницы и т.п.), равно как и с физическим состоянием - болезнь Бехтерева. Выглядел хреново.

    Манера общения и лексикон выдавали в нём образованного человека. Пару раз общался с ним, бедолагой. Увы, что разговор быстро скатывался в непонятно куда в связи с тяжёлым психическим состоянием доктора.
    Жаль его, по-человечески.
  • Алесь.
    04.10.2026
    Перагаворы спрацавалі, на жаль, але Вы маеце рацыю.
    Акрамя ўсяго іншага, то гэтым няспынным тэрорам і рэпрэсіямі незаконныя ўлады яшчэ і катэгарычна раздзялілі між сабой беларускі народ. На большасць, якая засталася ў Беларусі пад рэпрэсіямі, і дыяспару, якая жыве ў іншым свеце. Часам здаецца, што гэтага ж ня можа быць, але такія навіны, як смерць у турме 58-гадовага Ігара Паснова (які відавочна - палітвязень, што б не казалі праваабаронцы за мяжой), з указаннем пра "нізкі статус" і г.д., то жорстка нагадваюць і пра нашу беларускую катастрофу, і пра іншую рэчаіснасць на дыяспары.
    І, спадзяюся, што была магчымасць хоць каму з невяртухаеў яго пахаваць.
    Вечная памяць яшчэ адной ахвяры дыктатуры.
  • Бывший политзаключённый из ИК1
    04.10.2026
    Администрация колонии постоянно издевалась над ним, от простого контролёра-солдафона до начальника Машадиева, унижали и обычные зэки. В ШИЗО его постоянно держали в самой холодной камере, но он держался, у него был низкий статус (по зэковски петух), но смелости у него было, что любой «мужик» и рядом не стоял. Ментам он всю правду в глаза говорил. Нормальный дядька был, видео, что очень добрый.
    Один раз в ШИЗО был случай, что в соседней камере держали психически нездорового деда, менты над ним издевались и Постнов слыша это, требовал оказать тому деду медицинскую помощь и в знак протеста отказывался выходить и ШИЗО, был в жутких холодных условиях, но за человека заступился. Я тогда сидел в камере напротив и слышал как Постнов на каждой проверке (утром и вечером) требовал от мусоров, чтобы они оказали помощь пому деду, а мусора на Постновым только смеялись.
    Жуткое заведение...

    Очень жалко кго

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць