У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў
На «паляванне» выходзяць 350 кантралёраў.

У Мінску штомесяц выяўляецца каля 5—6 тысяч безбілетнікаў у грамадскім транспарце. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар «Мінсктранса» Канстанцін Галалобаў, пішуць Мінск-навіны.
— У структуры нашага прадпрыемства дзейнічае кантрольная служба, у складзе якой каля 350 чалавек, — адзначыў К. Галалобаў. — Штомесяц яны ў сталіцы выяўляюць у сярэднім каля 5—6 тысяч пасажыраў, якія своечасова не аплацілі праезд у наземным грамадскім транспарце.
Штодня ў горадзе перавозіцца каля 1 млн 200 тысяч пасажыраў.
Суадносіны хоць і кантрастныя, тым не менш мы будзем імкнуцца мінімізаваць колькасць «зайцоў» у грамадскім транспарце Мінска, дадаў чыноўнік.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары