Крэмль апублікаваў у афіцыйным акаўнце ў дзяржаўным месенджары Max сумесныя фатаграфіі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і былога федэральнага канцлера Германіі Герхарда Шродэра з урачыстасцяў з нагоды ўчарашняга дня нараджэння Пуціна.

На здымках Пуцін і Шродэр сфатаграфаваныя разам падчас святкавання. Пуціну 7 кастрычніка споўнілася 76 гадоў.
У Крамлі паведамілі, што Уладзімір Пуцін 7 кастрычніка раніцай нібыта толькі з паведамленняў СМІ даведаўся пра прыезд у Маскву былога канцлера Германіі Герхарда Шродэра па справах кампаніі «Глобус». Пасля гэтага расійскі прэзідэнт, маўляў, і запрасіў свайго даўняга сябра да сябе дадому.
Шродэр захаваў сяброўства з Пуціным і дзелавыя сувязі з Расіяй нават пасля нападу на Украіну, за што зазнае рэзкую крытыку ў Германіі, у тым ліку ў шэрагах сваёй партыі — Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі.
Былы канцлер Германіі Герхард Шродэр прыехаў у Маскву ў дзень нараджэння Уладзіміра Пуціна
Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі
Пуцін сустрэўся са Шродэрам
Пуцін заявіў, што вайна ва Украіне «блізкая да завяршэння», і хоча, каб перамоўнікам быў Шродэр
«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй
Каментары