Грамадства8080

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову

«Мне больш не па дарозе з беларусамі. Слава вялікай Польшчы! Межы да 1939 года вярнуць бы, блін», — кажа Віталь Бандарук.

Віталь Бандарук. Фота: «Вясна»

Па прапагандысцкіх каналах распаўсюджваецца дзіўнае відэа з былым палітвязнем Віталём Бандаруком, які спрабаваў сябе як блогер Палітзэк Віцёк. У эмацыйным роліку той не стрымлівае сябе:

«Я ненавіджу беларускую мову, ненавіджу. Пакуль гэтыя пачвары яб**ыя, б**дзь, базараць на гэтай мове, я на ёй базарыць не буду. Цьху, б**дзь, яб**ая беларуская мова н**уй! Слава вялікай Польшчы! Межы да 1939 года вярнуць бы, блін».

Сам Бандарук паведаміў «Нашай Ніве», што тое відэа сапраўднае і адлюстроўвае яго цяперашнія погляды. У фэйсбуку Віталь піша падобныя па сэнсе пасты, а на яго старонцы ў ютубе — велізарны польскі сцяг.

Днямі мужчына расказаў у пасце, што такія думкі ў яго з’явіліся ў сувязі з турэмным досведам:

«Хаця я нарадзіўся ў Брэсце і тэарэтычна з’яўляюся беларусам, але пасля таго, як я правёў чатыры з паловай гады ў няволі рэжыму Лукашэнкі, я цалкам зразумеў, хто такія беларусы. І больш мне з імі не па дарозе.

Гэта людзі, якія не ведаюць, што такое свабода і як быць вольным народам. Палякі супер: гэта народ, які любіць свабоду, і па дарозе мне толькі з імі».

Віталь Бандарук. Фота: gazetaby.com

51‑гадовы Віталь Бандарук — блогер з Брэста. У свой час купіў хату ў вёсцы ў Камянецкім раёне і перабраўся туды жыць. Відэа з вёскі не карысталіся асаблівай папулярнасцю, падпісчыкаў было каля 1000 чалавек. Але пасля першых інтэрнэт-поспехаў узнік канфлікт з мясцовымі ўладамі.

У 2021‑м Бандаруку прысудзілі пяць гадоў зняволення. Абвінавачвалі яго па пяці артыкулах: распальванне варожасці, паклёп на Лукашэнку, абраза яго ж, здзек з дзяржаўных сімвалаў і абраза прадстаўніка ўлады.

11 верасня 2025 года, за тры месяцы да сканчэння тэрміну, Бандарука вывезлі ў Літву.

На свабодзе былы палітвязень далучыўся да крытыкаў дэмакратычных сілаў. Бандарук некалькі разоў удзельнічаў у стрымах блогера Сяргея Пятрухіна.

На адным з іх Бандарук абураўся, што вызваленых палітвязняў рассялілі па нейкіх хостэлах, а нумары ў гатэлі нібыта прапанавалі толькі набліжаным да кіраўніцтва апазіцыі. Рабіў ён гэта, якраз седзячы ў выдадзеным яму нумары ў гатэлі Вільні.

З часам Віталь перабраўся ва Уроцлаў. Ён запісаў відэа, дзе расказаў, што Пятрухін дапамагаў яму з жыллём і ежай. Па стане на ліпень 2026 года Бандарук з Пятрухіным разам здымалі кватэру.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары80

  • Пытанечка
    08.10.2026
    А рабіць сваю Беларусь вольнай? Не, лепей прыйсці на ўсё гатовае, напрыклад, польскае :-D
  • feafania
    08.10.2026
    Толькі прычым тут беларуская мова? Ці яго катавалі беларускамоўныя беларусы?
  • БЕРАСЦЬ
    08.10.2026
    Слабак ты, Бандарук, і перакаці-поле

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні10

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска матацыкліст жорстка ўрэзаўся ў аўто — ажно пераляцеў машыну ВІДЭА11

Павел Дураў пракаментаваў удары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры «Укантакце»1

Навуковец адсудзіў 6 мільёнаў даляраў у жанчыны, якая ілжыва звінаваціла яго ў сэксуальных дамаганнях10

Рубіа: Украіна не мае доступу да ваеннай спадарожнікавай сістэмы Starshield8

«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце25

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў8

Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы4

У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі3

Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні10

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць