Свет11

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара

У Францыі знайшлі дзве карціны вядомага мастака П’ера Агюста Рэнуара, выкрадзеныя месяц таму з музея ў горадзе Кань-сюр-Мер на поўдні краіны. Пра гэта 9 кастрычніка паведаміў мэр горада Брыян Масон, піша Deutsche Welle.

Віла Рэнуара ў Кань-сюр-Мер. Фота: Wikimedia Commons

Брыян Масон назваў знойдзеныя палотны не проста творамі мастацтва, а часткай гісторыі і культурнай спадчыны горада. Па словах мэра, навіна пра іх выяўленне прынесла вялікую палёгку. Масон не раскрыў, дзе менавіта знайшлі карціны, але высока ацаніў працу следчых. 

За два дні да гэтага стала вядома пра затрыманне шасці падазраваных у рабаванні музея.

Злачынства адбылося рана раніцай 8 верасня. Двое невядомых праніклі ў музей Рэнуара ў Кань-сюр-Мер, але, заўважыўшы, што трапілі на камеры відэаназірання, вырашылі ўцякаць. Па дарозе яны кінулі ў садзе два з чатырох выкрадзеных палотнаў — «Партрэт мадам Стэфан Пішон» і «Кока чытае», на якім намаляваны малодшы сын мастака Клод Рэнуар.

Зламыснікі здолелі вынесці дзве іншыя карціны — «Мадам Калона Рамана» і «Маладая жанчына каля студні». Іх агульны кошт ацэньваецца ў восем мільёнаў еўра. Расследаванне праводзілі ў таямніцы, каб выйсці на след магчымых заказчыкаў крадзяжу.

Музей Рэнуара адкрыўся ў 1960 годзе на віле, дзе адзін з вядучых прадстаўнікоў імпрэсіянізму правёў апошнія гады жыцця. У яго калекцыі ёсць таксама работы іншых французскіх мастакоў, у тым ліку Арыстыда Маёля, П’ера Банара і Рауля Дзюфі.

Каментары1

  • Сатурн
    09.10.2026
    Как обычно - нигде не пишут национальность преступников...Неполиткорректненько...

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж12

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову72

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж12

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць