Гісторыя99

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?

Факт мо і вядомы, але мне ў папулярнай літаратуры не трапляўся. Гаворка пра першую фіксацыю бульбы ў ВКЛ. А мо і не першую, але прынамсі раннюю, піша ў фэйсбуку Андрэй Скурко.

Фота з сацсетак

Знайшоў выпадкова, у кніжцы Siedziby Kiszków i Radziwiłłów na Białorusi w XVI-XVIII wieku. Opisy z zasobu Archiwum Głównego Akt Dawnych (Opracował Jarosław Zawadzki, Warszawa 2002).

У кніжку я палез пачытаць пра Януша Кішку (1586—1654), вялікага гетмана літоўскага. Ён успадкаваў мястэчка Крывічы і меў там сядзібны дом. (Я вырас у Крывічах і паспрабую накласці звесткі інвентара 1611‑га на сучасную тапаграфію: сядзіба Кішкі стаяла ў цэнтры, непадалёк ад сучаснага моста праз Сэрвач, на ўзвышшы за магазінам «Родны кут»).

Цікава заўжды за дакументамі пабачыць жывога чалавека. Напрыклад, з інвентарных апісанняў можна зрабіць выснову, што Януш Кішка захапляўся садоўніцтвам. У прыватнасці, любіў садовыя лабірынты — у фальварках у Іўі меў аж два. А ў яго данюшаўскім садзе была клумба з кветкамі, высаджанымі ў форме герба Кішкаў «Дуброва» (падкова з трыма крыжыкамі).

Але самы эфектны сад гетман меў у Вільні: і лабірынт (а як жа!), і лазня, і дарожкі, абсаджаныя кустамі і дрэвамі. Раслі там, між іншага, артышокі, шпарагі, дыні і нават — увага — экзатычны bulbos americanos, czyli ziemniaki, як адзначае польскі навуковец.

Той сад Януш Кішка прадаў удаве Радзівілавай у 1623-м, выязджаючы на некалькі год у Італію, вучыцца ў Падуанскі ўніверсітэт. Гэта была другая вышэйшая адукацыя ў Януша. У маладосці ён скончыў Віленскі ўніверсітэт. А ў прамежку былі бітва пад Кірхгольмам, аблога Смаленска, рэйд на Старадуб і Хоцінская бітва.

Што стала ў яго адсутнасць з экзатычнай раслінай — невядома. Але чаму б не ўявіць, што Кішка разводзіў бульбос і ў іншых сваіх фальварках? У Іўі, Данюшаве, Крывічах? Падчас апісання крывіцкага сядзібнага дома ў двары быў інвентарызаваны мядзведзь на ланцугу. Нешта ж ён мусіў ахоўваць!

Мог стары ваявода частаваць экзатычным бульбосам і сваіх гасцей — напрыклад, польнага гетмана Януша Радзівіла, які заязджаў да яго ў Крывічы па дарозе з Вільні на Полацак (захаваліся два лісты, там пісаныя). Хоць у тыя часы бульбос вырошчвалі, бадай, дзеля кветак.

А яшчэ Януш Кішка — адзін з нешматлікіх магнатаў, які можа пахваліцца населеным пунктам, названым у свой гонар. У яго часы недалёка ад Крывічоў быў закладзены фальварак Янушова. Мне падаецца імаверным, што і назвалі яго ў гонар гаспадара.

Цяпер гэта вёска, у ёй ужо ў ХХ стагоддзі нарадзіўся генеральны пракурор Алег Бажэлка. Але гэта, як кажуць, зусім іншая гісторыя.

Каментары9

  • Вартавы
    10.10.2026
    бульба гэта атрута , крухмалю у́ ёй 70% , гэта небязьпечна .
  • Карнавал
    10.10.2026
    дранікі Януша Кішкі, Ды не. Якія дранікі? Бульбяныя кветкі ў лепшых квяткарнях краіны! Вернем расліне яе першапачатковы рамантычны арэол!
  • Ян
    10.10.2026
    Вартавы, ды не, галоўнае меру знаць і правільна гатаваць. Вось, напрыклад, таўчоная бульба нават карысная. Дарэчы, а як у вашым рэгіёне называлі патоўкоую бульбу?

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

У Крэўскім замку знайшлі новыя фрэскі ФОТЫ1

На востраве ў Ціхім акіяне захаваўся адзіны ў свеце экзэмпляр рэдкага дрэва. Від спрабуюць уратаваць1

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы3

Змяняюцца правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш тарыфу. У кліента будуць пытацца згоды

Кубракоў прапанаваў перад здачай экзаменаў на правы вазіць прэтэндэнтаў на месцы смяротных ДТЗ11

Пазняк расказаў пра рускамірскую агрэсію супраць Офіса Ціханоўскай133

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць