Грамадства44

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»

Гэтай восенню хвалі вялікага зносу адначасова дакаціліся да самых розных куткоў Мінска: будаўнічая тэхніка зашумела побач з «Мінск-Светам», прыйшла на вуліцу Кальцова і ў раён Арлоўскай. Настаў час і прыватнага сектара за гіпермаркетам «Карона», піша Realt.by.

Днямі хаты, якія засталіся ў раёне вуліц Кальварыйскай і Максіма Танка, агароджвалі будаўнічым плотам. Гэта значыць, што працэс дэмантажу пераходзіць у актыўную фазу. Журналісты Realt.by пабывалі на месцы, каб зафіксаваць, як выглядае ўчастак, дзе ў будучыні, па чутках, хочуць пабудаваць жылыя шматпавярховікі.

На фоне вялікага гандлёвага цэнтра, мільёна аўтамабіляў і жылых вышынь старыя драўляныя хаты, канечне, выглядаюць іншародна. А калісьці прыватны сектар, ад якога цяпер засталіся толькі два невялікія завулкі, займаў усю ваколіцу.

Калі летам у дамах яшчэ можна было заўважыць нейкае жыццё (хтосьці пакаваў рэчы, хтосьці збіраў апошні ўраджай), то з надыходам восені гаспадаркі цалкам апусцелі.

Мінулы раз гаспадары сядзіб на вуліцы Максіма Танка і ў Слаўным завулку казалі журналістам, што пытанне з выплатамі ўжо закрытае. Гэта пацвярджае і жоўты будаўнічы плот, які з'явіўся днямі. Людзі адсюль канчаткова з'ехалі, забраўшы з хат усё каштоўнае, аж да захаваных будматэрыялаў.

Пры гэтым перспектывы ў гэтай лакацыі — велізарныя. Бо нават пры сціплых памерах размяшчэнне ўчастка выглядае выйгрышна. У крокавай даступнасці — станцыя метро, прыпынак электрычкі, буйныя крамы, ды і да гістарычнага цэнтра рукой падаць.

Сталічныя дэвелаперы даўно заглядаліся на гэту пляцоўку. Праўда, калі 10 гадоў таму тут планавалі ўзвесці дзелавы квартал, то цяпер канцэпцыя змянілася ў бок жылой забудовы.

Раней тэлеграм-канал «Літоўская пра жыллё» паведамляў, што ў межах Кальварыйскай і Ціміразева вырасце вялікі высокапавярховы комплекс з «фантастычнымі вежамі». Зрэшты, горадабудаўнікі пакуль захоўваюць маўчанне, а даныя на кадастравай карце Мінска дагэтуль застаюцца ранейшымі.

Каментары4

  • Тожа савецкий
    20.10.2026
    Ёсік, "га.но савецкае" "ляпали" с выполнением жёстких требований государственных СНиПов (Строительных Норм и Правил). А га.но, которое ляпают сейчас кто как хочет - капиталистическое, лишь бы срубить побольше бабла.
  • %
    20.10.2026
    У Вільні, каля гістарычнага горада (недалека ад Віліі) на адным скрыжаваньні насупраць аўтазапраўкі стаіць вельмі нязграбны дамок з бярвенаў. На ім там нейкую рэкляму панавешвалі. Ці есьць там што, ці бывае там хто - няведаю. Але ведаю, што стаіць ен там вельмі й вельмі даўно. І ніякая падла яго не зносіць. Можа і жадае, але права ўласнасьці не дазваляе. А тут - в советской Белоруссии, права такога няма і нават за нагадваньне пра тое права маеш шанец за краты пайсьці. Вось і розніца.
  • RAZAM
    03.11.2026
    Y NAS MALA LUDSKOI SALIDARNASTI - VOS KAB USE RAZAM SABRALISA I ZBIRALI PODPISY ZA SPYNENNIA SNOSA ( TOLKI ETA TREBA RABIC RANEY ZA ADPAVEDNY TERMIN ZNOSA-
    - RASPAUSYDZVALI INFO NA VIALIKUY KOLKASC NASELNISTVA -
    TO TADY MOZA CHTOSTI I ADTRYMALASA ZMANIC

    P.S ULADY DAUC GRACHOVY KAMPENSACIY U 4- 5 RAZOU MENCHYU ZA RYNACZNY KOST

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць