У Польшчы супрацоўнікі Памежнай аховы затрымалі 11 грамадзян Беларусі і чатырох грамадзян Расіі, якія прыехалі ў краіну для ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету па каратэ сярод спартсменаў да 21 года. Спаборніцтвы праходзілі з 14 па 18 кастрычніка ў горадзе Бельска-Бяла, паведамляе «Позірк».

Затрыманым выдалі прадпісанні пакінуць Польшчу на працягу васьмі дзён. Па словах прадстаўніка Сілезскага аддзела Памежнай службы Шымана Масціцкага, беларусы і расіяне ўехалі ў краіну па турыстычных візах, што не адпавядала заяўленай мэце іх знаходжання.
Прэзідэнт Польскага саюза каратэ Павел Палтажэцкі паведаміў, што арганізатары загадзя атрымлівалі інфармацыю пра магчымы ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія маглі паспрабаваць выступіць на чэмпіянаце па турыстычных візах, нягледзячы на забарону Сусветнай федэрацыі каратэ і Міністэрства спорту Польшчы.
Першым сігналам стала з’яўленне расійскага грамадзяніна на курсах для суддзяў. Пасля гэтага адбылося першае затрыманне. Пазней арганізатары звярнуліся да памежнікаў з просьбай праверыць спартсменаў.
Беларускія дзяржаўныя СМІ раней паведамлялі, што на чэмпіянат свету ў Бельска-Бялу павінны былі адправіцца 25 беларускіх спартсменаў. Таксама паведамлялася, што беларус Іван Кудзінаў заваяваў на турніры залаты медаль.
У Літвы забралі этап Кубка свету за адмову дапусціць на яго беларусаў і расіян
Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы
Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала вяртанне Беларусі і Расіі на міжнародныя спаборніцтвы
Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары