Вайна

Расійскі дрон разбурыў кватэры ў Вінніцы, у Харкаве пад паўторны ўдар трапілі ратавальнікі

У Днепрапятроўскай вобласці за суткі ў выніку расійскіх удараў загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 14 параненыя, у тым ліку 11‑гадовая дзяўчынка. У Вінніцы беспілотнік трапіў у жылы пяціпавярховік. У Харкаве расіяне паўторна ўдарылі па месцах, дзе ўжо працавалі ратавальнікі.

Чатыры чалавекі загінулі пасля ўдару па Сінельнікаве 24 кастрычніка. Адзін з іх, 62‑гадовы мужчына, памёр у бальніцы раніцай наступнага дня. Яшчэ чацвёра параненых застаюцца ў цяжкім стане, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Аляксандр Ганжа.

Сярод пацярпелых у горадзе — 11‑гадовая дзяўчынка. Яна лечыцца без шпіталізацыі. Ударамі пашкоджаныя жылыя дамы, крамы і аўтамабілі.

На світанні 25 кастрычніка расійскі беспілотнік ударыў па пяціпавярховіку ў Вінніцы. Чатыры кватэры былі цалкам знішчаныя. Пацярпелі шэсць чалавек, аднаго шпіталізавалі.

У Вінніцкай вобласці таксама пашкоджаны прыватны пансіянат для пажылых людзей. Адтуль эвакуявалі 15 жыхароў. Ратавальнікі патушылі пажары і разбіраюць завалы.

У Харкаве ўвечары 24 кастрычніка дроны атакавалі гандлёвы цэнтр і прадпрыемства. Украінскія каналы паведамлялі пра знішчэнне гандлёвага цэнтра «Эпіцэнтр». Мінабароны Расіі назвала яго «лагістычным цэнтрам», дзе, паводле сцвярджэння ведамства, захоўвалася прадукцыя двайнога прызначэння для ўкраінскай арміі.

Пачаліся пажары, пацярпеў адзін чалавек. Калі на месцах ужо працавалі ратавальнікі, расіяне нанеслі паўторныя ўдары, паведамілі ў Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях Украіны.

Параненыя двое ратавальнікаў, цалкам знішчаная пажарная аўтацыстэрна. Яшчэ адзін ратавальнік пацярпеў падчас тушэння пажару ў гандлёвым цэнтры. Агулам у Харкаве пацярпелі чатыры чалавекі, трое з іх — супрацоўнікі службы ратавання.

Агулам у ноч на 25 кастрычніка Расія запусціла па Украіне 153 беспілотнікі. Паветраныя сілы Украіны паведамілі пра траплянні ў 15 месцах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы2

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы2

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць