Культура

У Польшчу вярнуліся палотны з магнацкіх калекцый, вывезеныя ў час вайны. Сярод іх і копіі нясвіжскіх партрэтаў Радзівілаў

Зборы былі вывезены ў 1944 годзе, каб не даць разрабаваць іх бальшавікам, і ўвесь гэты час захоўваліся ў замку ў Аўстрыі, які дагэтуль належыць аднаму з найбагацейшых нямецкіх родаў.

Партрэты віленскага ваяводы Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» і кардынала Юрыя Радзівіла, біскупа віленскага і кракаўскага. Фота: фэйсбук Мацея Радзівіла

Карціны ў аўстрыйскім замку знайшлі нашчадкі шляхецкіх родаў Мацей Радзівіл і Міхал Сабанскі. Яны прывезлі ў Польшчу пятнаццаць партрэтаў магнатаў — частку калекцыі Альфрэда Патоцкага, вывезенай у 1944 годзе з палаца ў Ланьцуце, піша выданне «Rzeczpospolita» ў дадатку «Rzecz o Historii».

Знойдзеныя палотны аказаліся копіямі XIX стагоддзя з палаца Патоцкіх у Тульчыне (цяпер Украіна) — арыгіналы гэтых твораў не захаваліся, таму цяпер яны маюць асаблівую каштоўнасць. Частка такіх самых копій захоўваецца і ў палацы ў Вілянове. Сярод прывезеных карцін ёсць партрэты Патоцкіх. Трынаццаць з іх фонды «Тры Трубы» і імя Фелікса Сабанскага перададуць у музей у Ланьцуце, дзе палотны вернуцца на сваё гістарычнае месца — у так званы Белы калідор. Праўда, як адзначае Мацей Радзівіл, некаторыя працы патрабуюць рэстаўрацыі.

Распакоўка партрэта Стэфана Патоцкага. Фота: фэйсбук Мацея Радзівіла

Яшчэ два партрэты Радзівілаў — Караля Станіслава Радзівіла, празванага «Пане Каханку», і кардынала Юрыя Радзівіла, біскупа кракаўскага, выкананыя фларэнтыйскім жывапісцам Джузэпэ Парыні (дакладны аўтар невядомы, імя рэканструяванае па надпісу «…pe Parr…» на адным з партрэтаў Юрыя Радзівіла. — НН), трапілі ў палац Радзівілаў у Нябораве, філіі Нацыянальнага музея ў Варшаве. 

Палац Радзівілаў у Берліне, для якога рабіліся копіі нясвіжскіх партрэтаў. У 1871 годзе ў ім размясцілася Рэйхсканцылярыя, пашыраная да цэлага ўрадавага комплексу пры нацыстах. У час бітвы за Берлін комплекс быў моцна пашкоджаны і цалкам знішчаны па загадзе савецкага камандавання. Фота: Wikimedia Commons

Гэтыя партрэты з’яўляюцца копіямі больш ранніх партрэтаў з Нясвіжа, зробленымі для палаца Радзівілаў у Берліне ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Потым яны трапілі ў Ланьцут як падарунак да вяселля Альжбеты з Радзівілаў, дачкі нясвіжскага і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла, і Рамана Патоцкага, бацькоў Альфрэда Патоцкага.

Вяртанне стала магчымым дзякуючы прыватным намаганням без удзелу дзяржавы, а самі палотны былі выкуплены за сімвалічную суму.

Як партрэты трапілі ў Аўстрыю

Ардынат Альфрэд Патоцкі меў добрыя адносіны з немцамі, гэта вынікала, між іншым, з таго, што ягоная маці Альжбета з Радзівілаў паходзіла з берлінскай лініі Радзівілаў і, адпаведна, мела шмат знаёмых у Германіі. У міжваенны перыяд у Ланьцуце бывалі немцы, а таксама гасціў герцаг Кенцкі з жонкай і кароль Румыніі. Падчас вайны ён меў добрыя адносіны з нямецкімі афіцэрамі, якія бавілі час у яго палацы, але гэта дазваляла яму, між іншым, дапамагаць мясцовым яўрэям.

Палац Патоцкіх у Ланьцуце. Фота: Wikimedia Commons

Вясной 1944 года Альфрэд Патоцкі вырашыў эвакуіраваць свае зборы з Ланьцута, апасаючыся, што яны будуць разрабаваныя наступаючай Чырвонай Арміі. Ён атрымаў дазвол ад немцаў на забеспячэнне і вываз радавой маёмасці. Яго пагрузілі прыкладна ў 700 драўляных скрыняў. Патоцкаму ўдалося атрымаць ад немцаў вагонны састаў, на які пагрузілі гэтае багацце. Пераважная частка калекцыі пакінула Ланьцут паміж маем і ліпенем 1944 года.

Вернутыя ў Польшчу партрэты Патоцкіх. Фота: фэйсбук Мацея Радзівіла

Патоцкі адвёз скрыні спачатку ў Вену. Патоцкі перадаў названыя партрэты транспартнай кампаніі Gebrüder Weiss, якая мела сховішчы ў аўстрыйскім Фельдкірху. Затым карціны перавезлі ў палац роду Вальдбург-Цайль у Гоэнэмс, які пуставаў пасля вайны. Сюды ж звозілі частку сваёй калекцыі іншыя польскія арыстакраты Лянцкаронскія, чакаючы, што там яны бы будуць у бяспецы ад бамбардзіровак.

Палац роду Вальдбург-Цайль у Гоэнэмс, на мяжы Аўстрыі з нейтральнай Швейцарыяй, падаваўся ў час вайны самым бяспечным месцам для захоўвання калекцый. Фота: Wikimedia Commons

На жаль, у 1947 годзе палац згарэў і ў пажары, паводле ацэнак, было страчана каля 120 мастацкіх твораў, але частка ацалела.

Праз нейкі час прадстаўнікі роду Вальдбург-Цайль, уладальнікі палаца, вырашылі яго адрамантаваць і зноў пасяліцца ў гэтай старадаўняй сямейнай рэзідэнцыі. Яны звярнуліся да Альфрэда Патоцкага, каб ён забраў карціны, але адказу не было. Ён таксама не аплачваў выдаткі на захоўванне твораў, таму яны перайшлі ва ўласнасць роду Вальдбург-Цайль, аднаго з найбагацейшых на сёння нямецкіх родаў.

Вернутыя ў Польшчу партрэты Патоцкіх. Фота: фэйсбук Мацея Радзівіла

Шлях да Лімы

Іншыя аб’екты з калекцыі Патоцкіх трапілі да знаёмага ім Ліхтэнштэйнскага дому, які дагэтуль кіруе княствам Ліхтэнштэйн. Далей яны прайшлі шлях праз Швейцарыю, Францыю ў Бразілію і Перу.

Пасля смерці ардыната ў 1958‑м у Францыі калекцыяй апекавалася ягоная жонка Ізідора Патоцкая з роду Наркевічаў-Ёдкаў. Затым яна трапіла да пляменніка Альфрэда Патоцкага — Станіслава Патоцкага, які жыў у Ліме, сталіцы Перу.

У выніку фінансавых праблем частка калекцыі была аддадзеная ў заклад. Яна была адшуканая ў прыватным доме і выкуплена ў 2018 годзе Мацеем Радзівілам і Міхалам Сабанскім за каля 180 тысяч злотых. 20 набытых твораў трапілі ў Ланьцут і Нябораў. Сярод іх — каралеўскія і арыстакратычныя партрэты, у тым ліку прадстаўнікоў родаў Радзівілаў, Патоцкіх, Чартарыйскіх і Любамірскіх, а таксама сакральны жывапіс, партрэты выбітных постацей мінулага і некалькі рэдкіх артэфактаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат6

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну6

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання38

Беларусбанк адмяняе аплату за пераводы паміж карткамі ўнутры банка1

Гэтай ноччу ў Беларусі назіралі палярнае ззянне ФОТЫ

У Беларусі зменяцца правілы выдачы крэдытаў

На мінскай Камароўцы адзін баравік прадаюць за 9 рублёў

У Мінску здаюць жыллё разам з бабуляй. Абвестка выклікала гарачую дыскусію4

Унучка Трампа прадае світшоты са сваімі ініцыяламі па $1304

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат6

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць