Падзякі55

Вечарыны і фуршэт да 100-годзьдзя «Нашай Нівы»

Сьпявае Вольскі, рэдактары адкажуць на пытаньні. 23 лістапада — у Менску, 30 лістапада — у Бялынічах і Магілёве. 24 лістапада — дабрачынны фуршэт. Запрашаем!

23 лістапада нашай газэце спаўняецца 100 гадоў. Гэта ня проста юбілей аднаго выданьня. У 1906 годзе пачаліся беларускі пэрыядычны друк і разбудова нацыянальнае інфраструктуры. Пры іншай уладзе гэтае сьвята адзначалася б на найвышэйшым узроўні. А ў сталіцы РБ 2006 году Рэдакцыі адмовілі ўсе залі, у якія мы зьвярталіся, каб правесьці ўрачысты сход. Вядома чаму: у Палацы мастацтваў нам шапнулі, што пасьля папярэдняй вечарыны «НН» ім «тэлефанавалі».

Хоць «Наша Ніва» імкнецца трымаць дыстанцыю ад усіх палітычных сілаў, вымушаныя правесьці ўрачыстасьць на Сядзібе Партыі БНФ. За такую магчымасьць Фронту шчыра дзякуем. Аднак заля там малая. Што ж: замест аднаго вырашалі правесьці два ўрачыстыя сходы. Першы пачнецца а 17-й, другі – а 19-й гадзіне 23 лістапада (чацьвер). Адрас Сядзібы БНФ: Варвашэні, 8 (каля мэтро «Плошча Перамогі»). Першая вечарына скончыцца а 18.45, другая – а 20.45.

Будзе сьпяваць Лявон Вольскі, выступіць Уладзімер Арлоў, рэдактары выданьня адкажуць на пытаньні.

З прычыны памеру памяшканьня просім усіх выбраць пэўны час, захоўваць парадак і прапускаць наперад журналістаў, музыкаў, замежных гасьцей.

Чакаем усіх.

Фуршэт з нагоды юбілею

24 лістапада (пятніца) а 19-й гадзіне адбудзецца дабрачынны фуршэт з нагоды 100-годзьдзя «Нашай Нівы» з удзелам знакамітых аўтараў выданьня з мэтай збору грошай на газэту. Каб узяць удзел у фуршэце, трэба пераказаць на рахунак Рэдакцыі 100 тыс. рублёў. Колькасьць запрашальных білетаў абмежаваная. Даведкі праз т. 284-73-29, (029) 613-32-32, (029) 707-73-29.

23 лістапада Вільня перадасьць эстафэту Менску, дзе адбудзецца падвойны ўрачысты сход.

У той самы дзень іншая суполка віленскіх беларусаў у памяшканьні Саюзу пісьменьнікаў Літвы ладзіць сьвяточную вечарыну (а 17-й гадзіне, вуліца Сырвіда, 6).

30 лістапада сьвята пераедзе ў Бялынічы й Магілёў.

На Дняпры й Друці

Юбілейныя вечарыны «НН» у Бялынічах і Магілёве адбудуцца 30 лістапада з удзелам Андрэя Хадановіча, Данілы Жукоўскага, Андрэя Дынька. Даведкі праз т. (029) 388-35-61, Алег.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр20

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі3

Міністр фінансаў ЗША анансаваў «Дзень Д» для іранскай эканомікі

Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію14

Сотні дзяўчат скакалі на міні-батутах у цэнтры Мінска4

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці7

Уначы ўкраінцы ўдарылі беспілотнікамі па Краснадары3

Вы мужчына і ў вас дэпрэсія? Нічога дзіўнага, вы ж нарадзіліся летам1

На БТ расказалі, што за аўтамат падарылі Лукашэнку11

Рыжанкоў расказаў, як адпачыў у Паўночнай Карэі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр20

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць