Грамадства2020

За падпал дзвярэй бабруйскага КДБ анархісты атрымалі па 7 гадоў строгага рэжыму

У сваім апошнім слове Яўген Васьковіч заявіў, што не шкадуе аб тым, што ўчыніў. Астатнія пакаяліся.

Суд Бабруйску і Бабруйскага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы па факце падпалу мясцовага будынку КДБ. На Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава і Арцёма Пракапенку, якім інкрымінавалася злоснае хуліганства і спроба нанясеньня шкоды маёмасьці ў асабліва вялікім памеры, атрымалі па сем гадоў турмы строгага рэжыму.

Судовы працэс праходзіць пад старшынствам суддзі Паўла Каркініна. На сённяшнім паседжанні былі агучаныя страты ад нападу падсудных на будынак КДБ. Яны склалі крыху болей за 253 тысячы рублёў. Гэтую суму сваякі абвінавачаных ужо выплацілі.

Адбыліся спрэчкі, і абвінавачаныя пачалі выступаць з апошнім словам.

Дзяржаўная абвінаваўца заявіла, што віна падсудных цалкам даказаная. Дзеяньні абвінавачваных, на яе думку, маглі зьнішчыць увесь будынак КДБ з маёмасцю ў ім. Сума меркаваных стратаў ацэненая амаль у два мільярды рублёў. Паводле яе, гэтую суму суд павінен улічыць пры вынясенні выраку.

Васьковіча абвінаваўца прапанавала асудзіць на сем з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Сырамалотава — на сем з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пракапенку — на восем гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адвакаты падсудных з пазіцыяй абвінаваўцаў не пагадзіліся. Яны прасілі суд улічыць, што паказанні абвінавачаныя давалі пад ціскам. Акрамя таго, яны не мелі на мэце спаліць будынак КДБ, на што націскае абвінаваўца, а толькі хацелі яго пашкодзіць. Довады абвінаваўцы, даводзілі адвакаты, грунтуюцца на меркаваннях пра тое, што магло б адбыцца, але не адбылося. Казалі таксама пра прапагандысцкі фільм Беларускага тэлебачаньня пра напад падсудных на будынак КДБ, што ўжо стварыла адпаведную абстаноўку. Прасілі суд, каб вырак быў аб’ектыўны і сувымерны, не звязаны з пазбаўленьнем волі.

У сваім апошнім слове Яўген Васьковіч заявіў, што не шкадуе аб тым, што ўчыніў. Ён назваў сябе ліцвінам і дадаў, што

яго святы абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці. За іх я ўмерці гатовы, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная, казаў хлопец.
Яго не спалохаюць цяжкасці, і ён з годнасьцю іх пройдзе. Скончыў свой кароткі выступ Васьковіч воклічам: "Жыве Беларусь!".

Арцём Пракапенка заявіў, што шкадуе аб учыненым і што ўдзел у нападзе на КДБ быў памылкай яго жыцця.

Павал Сырамалотаў таксама звярнуўся да суда з просьбай пра літасць і каб яму прызначылі пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі.

Пасля перапынку быў абвешчаны прысуд:

усе абвінавачаныя атрымалі па сем гадоў турмы строгага рэжыму.

Па сканчэньні працэсу адвакаты паведамілі, што будуць абскарджваць вырак Бабруйскага суда ў Магілёўскім абласным.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам14

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць