Эканоміка55

Кіраўнік Дзяржкантролю прызнаў, што цэны выраслі ў 3 разы

І вінаваціць бізнэс у чорнай няўдзячнасці.

Кіраўнік Дзяржкантролю РБ Аляксандр Якабсон на пасяджэнні калегіі ведамства заявіў, што ў адказ на захады дзяржавы па лібералізацыі бізнес адказаў ростам цэнаў, перадае БелТА.

Кіраўнік КДК нагадаў, што для лібералізацыі работы суб’ектаў гаспадарання былі прынятыя істотныя меры: адменена ліцэнзаванне ў рознічным гандлі і грамадскім харчаванні, зведзена да мінімуму дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне ў сферы абароту спажывецкіх тавараў.

Між тым,

паводле яго слоў, рост цэн вытворцаў з пачатку года склаў 204,3%, а «больш разваротлівыя імпарцёры, у асноўным прыватнікі, яшчэ да абвешчанага ў канцы мая цэнавага мараторыя заклалі ў адпускныя цэны магчымыя камерцыйныя рызыкі».

«У выніку цэны былі рэзка павялічаны не менш чым у тры разы ў параўнанні з 2010 годам», — дакараў Якабсон,

дадаўшы, што большасць імпарцёраў занялі дамінуючае становішча на многіх сегментах ўнутранага рынку пры папушчальніцтве антыманапольнага органа.

«Вось такім чынам вытворцы адказалі на высілкі дзяржавы па лібералізацыі іх гаспадарчай дзейнасці», — рэзюмаваў кіраўнік КДК.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць