Кіпрскі клуб паведаміў пра паўторнае прызначэнне беларускага спецыяліста на пасаду галоўнага трэнера каманды, піша football.by.

Радзькоў ужо ўзначальваў «Арыс» у першай частцы сезона, што закончыўся днямі. Пад кіраўніцтвам трэнера каманда правяла 27 матчаў, у якіх атрымала 14 перамог, пяць разоў згуляла ўнічыю і пацярпела восем параз.
Замена на трэнерскай пасадзе ў лютым гэтага года вынікі не палепшыла — «Арыс» заняў шостае месца ў чэмпіянаце Кіпра.
У 2022—2025 гадах клуб трэніраваў іншы беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, які ўпершыню прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра.
Каментары