Грамадства1515

Апублікаваны тэкст Віленскага мемарандуму апазіцыі

На старонцы Рады БНР у Фэйсбуку апублікаваны поўны тэкст Выніковага Мемарандуму, прынятага прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Вільні 3 лістапада.

Дакумент называецца «Выніковы Мемарандум нарады старшыняў і кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацыяў са Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Аб захадах для забеспячэння незалежнасці Беларусі».

Асноўныя палажэнні Мемарандуму:

— Трэба дамагацца якнайшырэйшага прызнання міжнароднай супольнасцю, што Аляксандр Лукашэнка і дзяржаўныя органы пад ягоным кантролем, пры адсутнасці дэмакратычнай легітымнасці, не ёсць правамоцным і дзеяздольным прадстаўніцтвам Беларусі,
асабліва ў разе прыняцця ад імя Беларусі абавязкаў і пагадненняў з наступствамі, якія абмяжоўваюць ці абцяжарваюць яе суверэнітэт або датычаць распродажу дзяржаўнай маёмасці. Гэткія пагадненні ня будуць абавязковыя для дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў будучыні, а стануць прадметам перагляду і магчымага скасавання або карэкцыі.

— Неабходна дамагацца гарантыяў непарушнасці беларускага нацыянальнага суверэнітэту з боку краінаў Еўрапейскага звязу, Злучаных Штатаў Амерыкі і Расейскай Федэрацыі,
непрызнання міжнародна-праўнай сілы любых небяспечных для суверэннага статусу Беларусі рашэнняў, якія ад яе імя можа зрабіць аўтарытарнае кіраўніцтва, а таксама непрызнання легітымнасці любых шкодных для суверэнітэту Беларусі правоў і прывілеяў, якія Расейская Федэрацыя можа сцвярджаць ці дамагацца ў Беларусі на грунце дактрыны «зоны асаблівых інтарэсаў».

— Дзеля забеспячэння суверэнітэту ад рызыкаў крызіснага і пераходнага перыяду ў абставінах калапсу аўтарытарнага рэжыму неабходна распрацаваць і палітычна ўзгадніць супольны пакет першачарговых палітычных, эканамічных і юрыдычных захадаў
у галіне энергэтычнай і харчовай бяспекі, культурна-інфармацыйнай палітыкі, забеспячэння адміністрацыйнай кіраванасці ва ўмовах пераходу да дэмакратыі, барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, а таксама забяспечыць максімальную падтрымку, якую можна мабілізаваць з боку прыхільных гэтым мэтам дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

У Мемарандуме таксама гаворыцца, што грамадскія і палітычныя арганізацыі павінныя каардынавацца ў справе супрацьстаяння афіцыйнай прапагандзе, «якая знішчае беларускую нацыянальную свядомасьць».

«Павінен быць мацнейшы скаардынаваны ціск палітычнай і грамадзянскай супольнасці ў краіне і за яе межамі дзеля змяншэння ў беларускім грамадстве пачуцця страху, найперш вызвалення і рэабілітацыі палітычных вязняў, спынення палітычных рэпрэсіяў і дэмантажу рэпрэсіўнага апарату, свабоды для сродкаў масавай інфармацыі, а ўрэшце — правядзення свабодных выбараў», — адзначаецца ў дакуменце.

«Прадстаўнікі беларускай палітычнай і грамадзянскай супольнасці прызнаюць Раду БНР рэзервовым палітычным дэпазітарам беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі»,
— гаворыцца ў Мемарандуме.

Мемарандум падпісалі:

Уладзімер Барадач, Аргкамітэт «Рады нацыянальнага адраджэння»

Вінцук Вячорка, Аргкамітэт «Беларускага Руху»

Аляксандр Дабравольскі, Аб’яднаная грамадзянская партыя

Мікалай Дземідзенка, «Малады Фронт»

Вольга Карач, ГК «Наш Дом»

Колас Уладзімер, Рада беларускай інтэлігенцыі

Аляксандар Мілінкевіч, «Рух «За Свабоду»

Станіслаў Шушкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада

Янукевіч Аляксей, Партыя БНФ

Някляеў Уладзімер, кампанія «Гавары праўду»

Зянон Пазняк, Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ

Віталь Рымашэўскі, Аргкамітэт партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

Вячаслаў Сіўчык, Рух салідарнасці «Разам»

Ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць