Грамадства1313

Саюз палякаў звярнуўся да Лукашэнкі па абарону польскіх школ у Беларусі

Школа ў Ваўкавыску

Сябры Саюзу палякаў Беларусі накіравалі на адрас Лукашэнкі каля 6 тысяч подпісаў у абарону польскіх школаў у Горадні і Ваўкавыску.

Паводле сябра Саюза палякаў Веслава Кеўляка, дзеці якога навучаюцца ў школе з польскай мовай навучаньня ў Горадні, падставай для напісаньня ліста да Лукашэнкі сталі зьмены, якія, як чакаецца, будуць у ліпені ўнесеныя ў заканадаўства аб адукацыі ў Беларусі. Кеўляк кажа, што бацькі дзетак, якія навучаюцца ў дзьвюх польскіх школах, у Горадні і Ваўкавыску, устрывожыліся навіной і пачалі пісаць лісты ў розныя інстанцыі.

— Наколькі мы разумеем, зьмены абавяжуць усіх вучняў Беларусі здаваць выпускныя іспыты абавязкова на адной зь дзяржаўных моваў. І тады ў нашых школах губляецца сэнс выкладаньня асноўных прадметаў: матэматыкі, фізыкі, хіміі, іншых на польскай мове, калі дзеці павінны будуць абавязкова здаваць выпускны экзамэн, як мы мяркуем, па-расейску.

Спадар Кеўляк распавядае, што і ён, і іншыя бацькі, чые дзеці навучаюцца ў польскіх школах, не разумеюць лёгікі ўладаў, бо, маўляў, адукацыя ў гэтых школах на даволі высокім узроўні, ахвотнікаў навучацца там шмат, большасьць выпускнікоў школаў паступаюць у вышэйшыя навучальныя установы, прычым пераважна ў Польшчы.

— Мы ўсе ведаем, што школы збудаваныя на грошы польскіх падаткаплацельшчыкаў. Дзеці з задавальненьнем там навучаюцца, і навошта рабіць для іх такі стрэс? Нядаўна ў польскай школе ў Горадні з бацькамі сустракалася прадстаўніца Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова. Дык яна нам проста заявіла, што ў Беларусі ўсе дзеці будуць здаваць выпускныя экзамэны на адной зь дзяржаўных моваў, хоць папраўкі ў заканадаўства яшчэ не прынятыя.

Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс сама насіла на пошту адсылаць Лукашэнку подпісы людзей з патрабаваньнем абараніць польскія школы ў Горадні і Ваўкавыску. Яна кажа, што подпісы зьбіралі на працягу паўтара месяца.

Паводле яе, беларускія ўлады ў 1996 годзе, калі адкрывалася першая польская школа ў Горадні, збудаваная за грошы польскага ўраду, абяцалі збудаваць другую польскую школу ў Занёманскай частцы гораду за грошы беларускай дзяржавы, але цяпер, маўляў, існуе пагроза, што наагул не застанецца ніводнай польскай школы. Паводле Борыс, рашэньне аб статусе польскіх школаў шмат у чым будзе залежаць ад палітычнай каньюнктуры.

— Відавочна, што папраўкі ў заканадаўства аб адукацыі скасуюць польскія школы. Людзей гэта вельмі хвалюе, і мы за даволі кароткі тэрмін сабралі амаль 6 тысяч подпісаў. Маглі б сабраць і болей, але сьпяшаліся даслаць іх Лукашэнку, каб ён адчуў рэакцыю мясцовых людзей на гэта. Але мы ў той самы час не сумняваемся, што рашэньне аб статусе нашых школаў будзе залежаць ад многіх палітычных чыньнікаў.

У Гарадзенскім абласным Упраўленьні адукацыі намесьніца начальніка Галіна Курганская сказала Свабодзе, што пакуль нічога канкрэтнага ня можа патлумачыць наконт таго, якім будзе статус польскіх школаў у Горадні і Ваўкавыску.

— Мы ведаем, што бацькі дасылалі лісты і ў Міністэрства адукацыі, і ў Адміністрацыю прэзыдэнта. І яны маюць права на гэта. Але ўсё будзе вырашаць парлямэнт.

Школы з польскай мовай навучаньня ў Горадні і Ваўкавыску існуюць больш за 20 гадоў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва15

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска распачала чэлендж: выдаткоўваць на ежу толькі $20 на месяц. Што атрымалася?11

У Італіі беларусаў атакавалі пасля ДТЗ з пацярпелым падлеткам3

20-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ

Спявачка Мэрыем Герасіменка шчыра расказала пра разыход з мужам праз год пасля вяселля32

Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць2

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай11

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы5

«Паспрабую крыху суцешыць вас тым, што ўсе мы шчаслівыя людзі». Андрэй Скурко атрымаў прэмію імя Льва Сапегі12

На «Гомсельмашы» ўзялі крэдыт для выплаты заробкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва15

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць