Афіша

Культура паляпшае жыццё — 15 красавіка

Беларус, які жыве ў кожным з нас: як яго пазнаць?

Таямнічая беларуская душа… Ці ёсць яна? З чаго складаецца? На гэтую тэму запрашае паразважаць культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» на фінальным ток-шоу з вясенняга цыклу «Культура паляпшае жыццё!»

Ток-шоу «Культура каштоўнасцяў. Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў» пройдзе 15 красавіка ў «ЦЭХу».

Кампанія запрашае разам абмеркаваць, ці маюць беларусы ўласны культурны код, а калі маюць, то што ёсць яго складнікамі. Беларусы закадаваныя ў краіну ці ў «архіпелаг Беларусь»?

Ці ёсць у беларусаў уцямна сфармуляваная нацыянальная ідэя? А калі няма, то што ў беларускім нацыянальным характары можа стаць асновай для актуальнай нацыянальнай ідэі? Якія каштоўнасці і антыкаштоўнасці ўплываюць на нашу ментальнасць? І ўвогуле, ці трэба быць адметным у «постнацыянальны» час?

На гэтыя пытанні нам дапамогуць адказаць:

  1. Алег Хаменка, музыка, лідар гурта «Палац», выкладчык, культуртрэгер;
  2. Юлія Чарняўская, культуролаг, прафесар, літаратар, аўтар і вядоўца культурніцкіх праграм на TUT.BY-TV;
  3. Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, графік, паэт, перакладчык і публіцыст;
  4. Аляксей Дзермант, філосаф, этнакультуролаг, выкладчык.

Мадэратар: Усевалад Сцебурака, паэт, празаік, шоумен.

Месца правядзення (УВАГА! МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ! САЧЫЦЕ ЗА НАВІНАМІ НА BUDZMA.BY):

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць