Свет66

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары

Хто адмовіцца — будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Аэрапорт у Ерэване. Фота: Jan Woitas/picture alliance via Getty Images

Грамадзянам Арменіі, якія прыбываюць з Расіі для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах, у аэрапорце Ерэвана і на мяжы пачалі выдаваць позвы для ўдзелу ў вайсковых зборах. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка апарата прэм’ер-міністра рэспублікі Тарон Чахаян, паведамляе «РІА «Навіны». 

— Грамадзяне Арменіі, якія прыбываюць «за хабар» з Расіі, будуць прызваны на 25‑дзённыя вучэбныя зборы, а хто адмовіцца — будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, — сказаў Чахаян.

Вайсковыя зборы ў Арменіі ў 2026 годзе праходзяць з 31 сакавіка па 19 чэрвеня. Міністр абароны рэспублікі Сурэн Папікян адзначыў, што калі грамадзянін, які прыбыў у Арменію, з’яўляецца ваеннаабавязаным, то ў яго ёсць абавязак перад радзімай. Пры гэтым, па яго словах, гэта датычыцца таксама тых, хто прыбывае з Францыі, ЗША і іншых краін.

Раней пісалася, што Расія нібыта хоча адправіць 100 тысяч армянаў, што жывуць у гэтай краіне, галасаваць супраць Пашыняна, бо галасаванне з-за мяжы забаронена.

Парламенцкія выбары ў Арменіі запланаваны на 7 чэрвеня. У іх удзельнічаюць кіроўная партыя «Грамадзянская дамова» на чале з прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам, блок «Арменія» пад кіраўніцтвам першага прэзідэнта Нагорнага Карабаха і прэзідэнта Арменіі ў 1998—2008 гадах Роберта Качарана, «Моцная Арменія», якую ўзначальвае Самвэл Карапецян, а таксама «Квітнеючая Арменія» і «Крылы адзінства».

Каментары6

  • Ну
    05.06.2026
    Брава, армяне!
  • не такі, як ёсць
    05.06.2026
    Лёлік з-пад Лімасола, так, але ў такім разе - справа часу калі ‘’ліберальны’’ Пашынян ператворыцца ў армянскага лукашэску. Закон - не дышаль, ён альбо працуе, альбо не
  • Янка
    05.06.2026
    не такі, як ёсць, гэта можа падавацца падобным чынам, але варта крыху паглыбіцца ў тэму. Пад час вайны 2020 высвятлілася, што праз архаічную падрыхтоўку армянскіх рэзервістаў на сапраўднай вайне тыя фактычна ператвараліся ў гарматнае мяса. Таму ў 2023 годзе па ўзору Ізраіля ў Арменіі быў прыняты закон аб 25-дзённых абавязковых зборах для рэзервістаў і вельмі цяжка прывязаць яго да таго, каб адмыслова перашкодзіць пуцінскаму дэсанту на выбарах 2026. На 2026 былі загадзя запланаванымі 7 збораў прыкладна па 3 тысячы чалавек на кожныя, дзейныя зборы ёсць другімі сёлета. Таму нічога новага тут няма ўжо 3 гады. Зрэшты з боку спадара Чахаяну сапраўды было безадказным крокам ўздымаць гэту тэму ў электаральных мэтах, тым больш што ў дэмакратіычнай краіне пытанне аб прыцягненні кагосці да менавіта крымінальнай адказнасці - гэта выключна кампетэнцыя суда. Хай у гэтым і ёсць значная віна Расеі, якая некалькі дзясяцігоддзяў падагравала канфлікт паміж армянамі і азербайджанцамі дзеля захавання свайго ўплыву на Каўказе, як яна адначасова рабіла гэта ў Грузіі.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць