Мова88

З'явіўся новы пераклад «Гары Потэра» па-беларуску

Неяк Вольга і Павал Быкоўскія з дачкой Настай схадзілі ў кіно на «Гары Потэра». Пасля гэтага дачка, не самы вялікі аматар чытання, заявіла бацькам: з’явіцца кніжка пра Гары Потэра па-беларуску — прачытаю. «Няма пытанняў!» — падумала маці і села за пераклад папулярнай сагі.

Вольга — рускі філолаг па адукацыі, працуе журналісткай. Свой узровень ведання англійскай мовы ацэньвае як сярэдні. Праца над перакладам заняла ў яе каля года.

Нядаўна 55 асобнікаў першага друкаванага перакладу знакамітай кнігі пра хлопчыка-чарадзея пабачылі свет.

У інтэрнэце «Потэр» па-беларуску быў і раней. Калі Вольга толькі пачынала, ужо існаваў пераклад з расейскай мовы (аўтары Андрэй Багач, Андрэй Філіпчык і Дзяніс Мускі). Пазней з’явіўся і пераклад з арыгінала (аўтар — Дзяніс Мускі).

Вольга вырашыла не кідаць пачатай справы. Да таго ж жанчына імкнулася адаптаваць свой пераклад для дзяцей і падлеткаў — пісаць лёгкай, яснай мовай.

Вольга падкрэслівае, што выданне — некамерцыйнае. Прыбытку з гэтага яна не мае. «Выдавецтва «Сам сабе перакладчык, вярстальнік і чытач» — напісана на першай старонцы кнігі. Адзіным рэдактарам быў муж, а карэктарам — камп'ютар.

«Фактычна, я вырашыла выдаць яе для сябе, — прызнаецца жанчына. — Але падумала, можа, каму гэта будзе цікава і прапанавала ў Фэйсбуку па сабекошце. Аказалася, што такіх людзей не так і мала — каля 50 чалавек адпісаліся, што хочуць асобнік».

Цяпер Вольга працуе над іншымі кнігамі пра Гары Потэра:«Спадзяюся, пакуль перакладу, хтосьці з выдаўцоў захоча гэта надрукаваць. З усімі правамі, са сваім мастаком. Урэшце, кніга перакладзеная на 64 мовы, а афіцыйнага беларускага перакладу няма».

* * *

Звязацца з Вольгай Быкоўскай можна праз Фэйсбук.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»77

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»77

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць