Афіша22

Наталія Арэйра выступіць у Мінску 14 снежня

Уругвайская спявачка і актрыса Наталія Арэйра наведае Беларусь ужо ў гэтым годзе. Зорка мыльных опер выйдзе на сцэну Палаца спорту 14 снежня, каб выканаць свае старыя і новыя песні, а таксама дадаць лацінаамерыканскай палкасці ў снежаньскі Мінск.

За акіянам Наталія Арэйра стала вядомай дзякуючы галоўным жаночым ролях у аргентынскіх серыялах «Багатыя і знакамітыя» і «Дзікі анёл». У Расіі дзейнічаюць дзясяткі фан-клубаў Наталіі, удзельнікі якіх актыўна сочаць за творчым жыццём любімай актрысы. У Беларусі таксама ёсць супольнасць прыхільнікаў 37-гадовай зоркі.

Mузычная дзейнасць Арэйра атрымала не меншую славу, чым акцёрская. Яна выпусціла 3 альбомы, адзін сінгл, напісала мноства саўндтрэкаў да фільмаў і серыялаў. Дыскі Арэйра былі прададзеныя па ўсім свеце мільённымі накладамі.

У мінулым годзе выступ Наталіі Арэйра адбыўся ў Маскве. Першапачаткова арганізатары запланавалі толькі адно шоу. Аднак адразу ж пасля анонсу прыхільнікі рынуліся раскупляць квіткі, і ўсім жадаючым іх не хапіла. У выніку ўлюбёнка публікі дала ажно тры канцэрты запар, два ў Маскве і адзін у Санкт-Пецярбургу. Ля гатэляў, дзе Наці спынілася са сваёй сям'ёй, кругласутачна дзяжурылі фанаты. На самім шоу прыхільнікі зладзілі флэш-моб: апрануліся ў чырвоныя кепкі набакір, як гераіня Мілаграс, якую грала Арэйра ў серыяле «Дзікі анёл».

8 фактаў пра Наталію Арэйра:

  • Першая галоўная роля ў кіно — у карціне «Багатыя і знакамітыя» (1998).
  • Актрыса з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ у Аргенціне і Уругваі.
  • Разам са старэйшай сястрой Адрыянай акторка выпускае вопратку пад маркай Las Oreiro. На сённяшні дзень у Аргенціне адкрыта ўжо некалькі буцікаў гэтай маркі, плануецца адкрыццё ў Расіі і Ізраілі.
  • Наталія замужам за рок-музыкам Рыкарда Молья. Іх сына клічуць Мерлін, яму амаль 3 гады. Зорка ўжо не раз брала яго з сабой на гастролі.
  • Апошні час актрыса прысвяціла здымкам у новым серыяле «Толькі ты», які здымаўся год.
  • Наталію Арэйра афіцыйна прызначылі «хроснай маці» зборнай Уругвая. Арэйра суправаджае футбалістаў у паездках, а часам нават ладзіць шоу перад важнымі матчамі.
  • Актрыса вялікую ўвагу надае свайму здароўю і прытрымліваецца малочна-вегетарыянскай дыеты.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць