Культура11

Беларуская кінастудыя здыме поўнаметражны рэмейк «Прыгодаў ката Леапольда»

Праект ствараецца ў фармаце гульнявога кіно: большасць персанажаў выканаюць акцёры, а дзеянне гісторыі будзе перанесена ў сучаснасць.

Беларуская студыя «Кінацэх», якая зняла трылогію «Не адна дома» і камедыю «Дранікі», разам з Welcome Media пачала працу над поўнаметражным фільмам «Леапольд». У аснову карціны лягуць апавяданні Анатоля Рэзнікава — пісьменніка і рэжысёра знакамітага цыкла савецкіх мультфільмаў пра ката Леапольда, піша Blizko.by.

Праект ствараецца ў фармаце гульнявога кіно: большасць персанажаў выканаюць акцёры, а дзеянне гісторыі будзе перанесена ў сучаснасць. Імёны ўдзельнікаў акцёрскага складу пакуль не раскрываюцца.

Паводле слоў стваральнікаў, гледачоў чакае маштабная кінагісторыя з экшэнам, трукамі, гумарам і фірмовым аптымізмам ката Леапольда.

Здымкі пачнуцца восенню 2026 года. Рэжысёрам праекта выступіць Уладзіслаў Богуш, які зняў фільмы «На вёску да дзядулі» і «Мой тата — мядзведзь 2».

— На гісторыях пра ката Леапольда вырасла некалькі пакаленняў гледачоў. Мы хочам захаваць усё, за што яго любяць — дабрыню, мудрасць і знакамітае «Рабяты, давайце жыць дружна!», — і пры гэтым расказаць новую вялікую і відовішчную гісторыю для сучаснай сямейнай аўдыторыі, — адзначыў прадзюсар Андрэй Ліпаў.

— Мы рыхтуем фільм пра сяброўства і ўменне знаходзіць агульную мову нават у самых складаных сітуацыях. Гэтыя каштоўнасці па-за часам і зразумелыя любому пакаленню, што робіць ката Леапольда сапраўды ўніверсальным кінагероем, — лічыць прадзюсар Максім Максімаў.

Каментары1

  • Qwer
    01.06.2026
    “Aгульная мова” будзе пэўна ж не беларуская…

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць