Эканоміка33

«Санта Брэмар» хоча адсудзіць правы на брэнд у вядомага расійскага вытворцы, якога прызналі экстрэмісцкім за падтрымку УСУ

Вядомая беларуская кампанія «Санта Брэмар» мае намер пазбавіць расійскае прадпрыемства «КДВ Яшкіна» правоў на таварны знак «Топ-топ». Летась за падтрымку УСУ ўладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы.

Кампанія «Санта-Брэмар» мае намер адсудзіць у расійскай «КДВ Яшкіна» правы на таварны знак «Топ-топ». Адпаведны пазоў прыняў да разгляду Суд па інтэлектуальных правах у Маскве, а папярэдняе пасяджэнне прызначана на 6 ліпеня, піша «Спутнік».

Беларускі бок абгрунтоўвае свае прэтэнзіі тым, што гэты брэнд даўно не выкарыстоўваецца расійскім уладальнікам.

У Расіі таварны знак «Топ-топ» быў зарэгістраваны для шырокай лінейкі кандытарскіх вырабаў — ад вафляў да шакаладу. Правы на яго пакуль застаюцца ў групы KDV, куды і ўваходзіць «КДВ Яшкіна».

У 2025 годзе Цвярскі суд Масквы прызнаў асноўнага ўладальніка кампаніі мільярдэра Дзяніса Штэнгелава і яго бацьку Мікалая «экстрэмісцкім аб’яднаннем» за фінансаванне ўкраінскага войска, пасля чаго іх маёмасць была канфіскаваныя ў даход дзяржавы. 

Паводле версіі следства, Штэнгелаў-старэйшы спансаваў УСУ, а сын падтрымліваў яго дзеянні. Абодва мужчыны пражываюць за мяжой ужо больш за дзесяць гадоў.

Кампанія «Санта Брэмар», якая належыць брэсцкаму бізнэсмену Аляксандру Машэнскаму, актыўна развівае ўласную харчовую вытворчасць, у тым ліку папулярную серыю марожанага пад маркай «Топ». Паспяховае завяршэнне судовага працэсу дазволіць беларускаму вытворцу пашырыць правы на сугучны брэнд на расійскім рынку.

Каментары3

  • Вінцук
    01.06.2026
    СантаБрамар хоча забраць брэнд у прыстойных рускіх людзей якія падтрымалі Украіну. Добра. А што будзе калі Украіна пераможа, будуць змены у Маскве і прыдуць законныя уладальнікі? Таму лепей не лезці у гэту справу, не пэцкаць свае імя
  • Беларус
    01.06.2026
    Вінцук, яны проста лічаць, што дэмакратыя без яіц, іх ніхто чапаць ня будзе, "оні жэ дземакраты"
  • Адоль
    01.06.2026
    Марадзёрства.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць