Афіша22

Прэзентацыя кнігі Дашкевіча «Чарвяк» у Гродне — 18 кастрычніка

Зборнік турэмнай прозы будзе прэзентаваны ў суботу 18 кастрычніка на Будзёнага.

«Чарвяк» – зборнік турэмных аповедаў, напісаных Зміцерам Дашкевічам падчас адсідак з 2006 па 2013 гады. Аўтар «ад званка да званка» прайшоў шлях зэка — ад шчарбатых сценаў КПЗ (камэры папярэдняга зняволення) да аледзянелага зімовага карцару ў турме крытага тыпу. Дашкевіч апісвае рэаліі беларускай пенітэцыярнай сістэмы, а разам з тым і людзей, якія трапіліся яму на шляху.

«Тое, што напісаў Зміцер Дашкевіч у турме, — кажа пра кнігу Уладзімір Някляеў, — уражвае як жорсткай праўдай жыцця, гэтак і натуральнасцю, з якой аўтар у нечалавечых умовах у кожны момант застаецца чалавекам. У гэтай стрыманай прозе няма ніякай позы, ніякай спробы самагераізацыі – ёсць толькі праз асабісты досвед, праз пакуты займетае сцверджанне: калі жыве ў табе Дух, калі не пахіснулася вера, ты здольны ператрываць немагчымае і адолець неадольнае…»

Большасць тэкстаў была напісана ў горацкай і глыбоцкай калоніях цягам 2011-2013 гадоў, аповед «Чарвяк» быў скончаны ў гарадзенскай турме. Дашкевіч – адзін з лідараў «Маладога Фронту», з-за сваёй дзейнасці неаднаразова быў пераследаваны і трапляў за краты. Апошні раз быў зняволены за некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў 2010 году, вызвалены ў жніўні 2013 году. Цяпер працуе цесляром у Мінску, гадуе дачку.

Прэзентацыя адбудзецца ў суботу 18 кастрычніка па адрасе Будзёнага 48Б (невялічкі дамок побач са стаянкай каля Будзёнага 48А), пачатак у 19.00.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч11

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя1

Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар15

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома49

Дэпартаваны беларус вярнуўся ў Расію па прах памерлай жонкі — і атрымаў дзевяць месяцаў калоніі

15 расійскіх вайскоўцаў загінула ад ракетнага ўдару па казармах пад Сімферопалем10

Па што беларусы дагэтуль ездзяць на закупы ў Польшчу і ці наогул папулярныя такія паездкі18

19‑гадовы юнак, што прапаў у Аўстрыі, знайшоўся3

На Мальце прагрымеў магутны выбух на заводзе феерверкаў2

«Адчувае сябе выдатна»: Ксюша з СМА, якой беларусы сабралі $1,8 мільёна, усё ж мае шанец на доўгачаканы ўкол2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч11

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць