Грамадства88

Больш за 11 тысяч стужачак з беларускім арнаментам раздалі на вуліцах Мінска

Больш за 11 тысяч стужачак з беларускім арнаментам раздалі 6 снежня прахожым на вуліцах Мінска валанцёры падчас акцыі «Пазнач сябе беларусам», якую арганізавала аб'яднанне «Арт Сядзіба».

Каля 100 валанцёраў больш як у двух дзясятках ажыўленых кропак сталіцы раздалі да пяці тысяч метраў арнаментальнай стужкі. Як паведамляюць удзельнікі акцыі, большасць людзей, незалежна ад іх узросту, пазітыўна ўспрынялі акцыю, з задавальненнем бралі стужачкі і прымацоўвалі іх на адзенне, на сумкі, машыны і г.д. 

Як адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі Франак Вячорка, было вельмі прыемна бачыць, як людзі рознага ўзросту — дзеці, моладзь, пажылыя — станоўча рэагавалі на стужачкі з беларускім арнаментам. 

Акцыя была азмрочана інцыдэнтам у раёне сталічнага Камароўскага рынку, дзе падчас раздачы стужачак затрымалі дырэктара «Арт Сядзібы» Паўла Белавуса, грамадскага актывіста і журналіста Франака Вячорку, а таксама фатографа Уладзіміра Грыдзіна. Яны былі затрыманы апоўдні, калі каля іх сабралася занадта шмат людзей, якія пажадалі атрымаць стужачкі з арнаментам. Міліцыянеры сказалі, што ім патэлефанавалі і паведамілі аб правядзенні акцыі. 

У аддзяленні міліцыі Савецкага РУУС ва ўдзельнікаў акцыі ўзялі тлумачэнні, пасля чаго адпусцілі. Пратаколы ў дачыненні да іх не складаліся. Каля 30 стужачак з арнаментам засталіся ў міліцыі. 

Арганізатары маюць намер і далей праводзіць такія акцыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць