Афіша

Інтэрактыўны праект «Арт-Ёлкі» — 10 і 17 студзеня

Праграма інтэрактыўных мерапрыемстваў у рамках праекта «Арт-Ёлкі» ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў.

10 студзеня, 12.00-14.00

Аўтарскі варкшоп па нестандартнай творчасці ад Аляксандры Страшко на тэму «Золата ў мастацтве». Музычная падтрымка групы Notme (вакаліст Улад Сцяпанаў, дыджэй Selfes).

10 студзеня, 18.00-18.40

Тэатр лялек, святла і цені «Дом сонца». Для дзяцей ад 2 да 5 гадоў.

Спектакль «Чароўныя сняжынкі». Светлавое музычнае прадстаўленне: флуарэсцэнтныя персанажы і лялькі, інтэрактыўная гульнявая праграма, аўтарскае музычнае суправаджэнне. Для дзяцей ад 5 гадоў.

17 студзеня, 15.00-16.00

Прэм'ера спектакля «Мама Му, Крумкач і Каляды» ад лялечнага тэатра «Лямцовая батлейка» па кнігах шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Спектакль для дзяцей дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту і дарослых з пачуццём гумару.

17 студзеня, 16.00-16.30

Інтэрактыўны вулічны тэатр «42». Перформанс «Паглыбленне ў дзяцінства».

Забудзьцеся аб тым, што вы ўжо дарослыя. Адчувайце і вы пазнаеце шмат новага пра сябе і людзей навакол. Для дзяцей і дарослых усіх узростаў.

17 студзеня, 18.00-18.40

Эксперыментальны тэатр «Галава-Нага». Перформанс «Спектакль».

Тэатр паспрабуе паставіць гледача ў сітуацыю крайняга напружання, каб эмоцыі маглі стаць падставай для рэфлексіі, для размовы. Пасля перфомансу ў абавязковым парадку адбудзецца дыскусія. Для публікі ад 16 гадоў.

Адрас: Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск, вул. Някрасава, 3
Час працы: 11.00-19:00, выходныя: нядзеля, панядзелак
(8017) 262-62-15, www.art-center.by

Кошт уваходных квіткоў ў ЦСМ падчас працы праекта «Арт-Елкі»:
агульны на экспазіцыю — 30 000,
сябры творчых саюзаў, студэнты — 20 000
пенсіянеры, школьнікі — 15 000
дзеці да 5 гадоў – уваход вольны

на інтэрактыўныя праграмы (білет ўключае магчымасць агляду ўсёй экспазіцыі):
агульны – 60 000
школьнікі — 30 000
дзеці да 5 гадоў – уваход вольны

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць