Афіша

Мінчан навучаць не красці Photoshop

Ars Nova — клуб па вывучэнні новых магчымасцей адкрытых графічных праграм Gimp і InkScape — збяруць 18 лютага актывісты «Фаланстэра».

Хіба не кожны хоць раз адкрываў на камп’ютары графічны рэдактар Paint. Тыя, каму патрэбныя сур’ёзныя інструменты працы, выкарыстоўваюць Adobe Photoshop альбо CorelDraw. Праўда, далёка не ўсе плацяць дзясяткі даляраў за два апошніх.

Аматары адкрытых тэхналогій з «Фаланстэра» хочуць паказаць, што, па-першае, ёсць іншыя графічныя праграмы: Gimp для працы з растравай графікай і InkScape для працы з вектарнай.

Па-другое, гэтыя праграммы адкрытыя, а значыць, кожны можа карыстацца імі безкаштоўна, і, калі пайсці далей, дапамагаць іх удасканальваць. Па-трэцяе, гэта не толькі прылады, але і супольнасць людзей, якім цікава акдрыта развіваць веды па графічным прыладам ва ўсім свеце.

Праграма з 12 сустрэч клуба пазнаеміць з базавамі навыкамі працы з формамі, фільтрамі, слаямі, анімацыяй — у Gimp, з вектарамі, формамі ды іх магчымасцямі, трасіроўкай, шрыфтамі — у InkScape. Удзельнік клуба зможа маляваць і апрацоўваць фотаздымкі, ствараць лагатыпы ці макеты дызайна.

Падчас першага сезону клубу навучэнцы будуць ствараць у свабодных графічных рэдактарах брашуру-дапаможнік па рэдагаванні Вікіпедыі па-беларуску.

Удзел у клубе безкаштоўны. Першая сустрэча прайдзе 18 лютага, а 19.00, на базе «Фаланстэра» (вул. Захарава 77а, пам. 2Б). Сустрэчы будуць адбывацца штосераду.

Ахвочым трапіць у клуб трэба запоўніць анкету. Па пытаннях пішыце ў форму зваротнай сувязі на сайце «Фаланстэра» з пазнакай Ars Nova.

Чытайце таксама: Мінчан навучаць ствараць Wi-Fi-сеткі для грамадства

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць