Грамадства1010

На Дзень дурня ў Мінску 51 прыпынак змяніў назвы

Новыя назвы прыпынкаў грамадскага транспарту ўжо прынятыя.

Фота: wikimapia.org

Поўны спіс новых назваў, што ўступаюць у сілу 1 красавіка 2015 года, прыводзіць «Мінск-навіны».

Пераважна перайменаваныя будуць «стандартныя» назвы — прыпынкі атрымаюць больш арыгінальныя і пазнавальныя імёны.

«Гаражы» стануць «Краснай Слабадой», «Катэджы» набудуць імя Кандрата Крапівы, «Кафэ «Дыялог» будзе звацца «Яблыневым садам», а «АўтаВАЗ» — «Слуцкім гасцінцам».

Таксама будуць расшыфраваныя некаторыя абрэвіятуры. Напрыклад, «МПЗ» стане «Падшыпнікавым заводам», а «ЖБІ» — «Заводам жалезабетонных вырабаў». Прыпынак «Вадасховішча» будзе ўдакладнены: «Чыжоўскае вадасховішча». «Рынак» ператворыцца ў «11 бальніцу», «Кацельня» — у «Інстытут хіміі новых матэрыялаў».

Для перайменавання абраная досыць незвычайная дата — 1 красавіка.

У гэты дзень у постсавецкіх краінах, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Балгарыі і многіх іншых краінах адзначаецца Дзень дурня альбо Дзень смеху.

У гэты дзень прынята жартаваць з сяброў і людзей навокал. Напрыклад, падчас Першай сусветнай вайны 1 красавіка 1915 года французы скінулі на нямецкі лагер драўляную бомбу, на Дзень дурня ў 1957 годзе BBC паведаміла пра рэкордны ўраджай макароны, а ў 2013 годзе Google разыграў карыстальнікаў прэзентацыяй кібернетычнага носа для смартфонаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць