Грамадства2121

Арганізатары Дня Волі заклікаюць не паддавацца на правакацыі і прыходзіць а 15.00

20 сакавіка ў cядзібе Партыі БНФ прайшла прэс-канферэнцыя арганізатараў святкавання Дня Волі. Прадстаўнікі апазіцыйных партый назвалі патрабаванні Мінгарвыканкама правакцыйнымі, аднак заклікалі іх не парушаць.

Сталічныя ўлады прызначылі пачатак шэсця на 15.00. Але сёлета 25 сакавіка трапляе на сераду, гэта працоўны дзень, што стварае пэўныя праблемы для ўсіх ахвотных узяць удзел у шэсці.

«Мы кваліфікуем дзеянні ўладаў як палітычную правакацыю, — заявіў лідар АГП Анатоль Лябедзька. — Шкада, што новапрызначаны кіраўнік Мінска Шорац пачынае сваю дзейнасць такім чынам».

Гэтае меркаванне падтрымалі і астатнія арганізатары. Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што рашэнне Мінгарвыканкама мела на мэце зрыў мерапрыемства, і заклікаў ўсіх, хто зможа, і асабліва моладзь, падтрымаць святкаванне.

Марына Хоміч, прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская партыя», заклікала ўсіх удзельнікаў прыносіць нацыянальную сімволіку, але пазбегнуць правакацыйных сімвалаў. Дарэчы, украінскія сцягі на шэсці не забароненыя.

«Таксама я хачу звярнуцца да ўсіх, хто сядзіць у сацсетках і дае адзнаку гэтаму святкаванню і нашым дзеянням, да тых, хто заклікае людзей збірацца то а 17, то а 18 гадзіне. Мы ў сённяшніх абставінах не хочам падстаўляць людзей пад міліцэйскія дубінкі, таму заклікаем спыніць гэтыя правакацыі, — сказала Хоміч.

— Гэта апошнім часам сыходзіць у першую чаргу ад Арт-Сядзібы, на жаль. Прычым, мы неаднаразова заклікаклі іх прыходзіць на аргкамітэт, каб мы разам абмяркоўвалі праграму свята, але, ніхто з іх не далучыўся».

Юрый Губарэвіч, першы намеснік старшыні руху «За Свабоду», выказаў думку, што ўлады сваім рашэннем хочуць падкрэсліць барацьбу з дармаедствам, маўляў, а хто яшчэ выходзіць у працоўны час на шэсці, акрамя дармаедаў?

Нагадаем, што збор удзельнікаў святкавання адбудзецца а 15.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», затым плануецца шэсце да парку Дружбы народаў, мітынг з 17.00. Тэматыка мерапрыемства — незалежнасць, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі. Будуць раздавацца нацыянальныя стужкі, бел-чырвона-белыя сцягі, абяцаюць выступ музыкаў.

«Мы хочам не толькі выказаць сваё стаўленне да пэўных праблемаў, але і стварыць сапраўдную атмасферу свята», - падкрэсліў Губарэвіч.

Таксама падчас святкавання пройдзе збор подпісаў за тое, каб 25 сакавіка прызналі нацыянальным святам на афіцыйным узроўні.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?7

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе8

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?7

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць