Афіша11

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новы альбом 6 чэрвеня ў Вільні

Будуць бясплатныя візы!

Канцэртная прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча адбудзецца «Наша песня» 6 чэрвеня ў Вільні. Выступ пачнецца а 19-й гадзіне ў зале Дома польскай культуры (Naugarduko gatve, 76), разлічанай на 500 гледачоў.

«Плануем вялікую двухгадзінную праграму з двух аддзяленняў, — распавядае спявак. — Першае – прэм’ера новага альбома на вершы беларускіх паэтаў. Другое – найлепшыя песні розных гадоў. Гэта будзе прыгожы выступ поўным складам WZ-Orkiestra. Нягледзячы на ўсе знешнія абставіны, падтэкст канцэрта, як і альбома, будзе пазітыўны, лірычны і жыццесцвярджальны. Вясна ж на двары!».

Квіткі з правам на візавую падтрымку (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў, тэрмін дзеяння з 5 да 7 чэрвеня ўключна) паступяць у продаж 4 мая ў 10:00 па 400 тысяч.

Набыць іх можна толькі ў «Тэатральнай касе» по адрасе: Мінск, вул. Калініна, д.5. Там жа адбываецца рэгістрацыя на падачу дакументаў ў Пасольстве Літоўскай Рэспублікі (Мінск) і Генеральным консульстве (Гродна). Апошні тэрмін падачы — 29 мая. Квіткі без візавай падтрымкі ўжо можна набыць у сістэмах Kvitki.by (Беларусь) і Bilietai.lt (Літва).

Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя:cartadorog.by, zagranicy.by.

***

Зміцер Вайцюшкевіч рэгулярна трапляе ў шэраг забароненых у Беларусі музыкаў. У кастрычніку 2014 года ён атрымаў гастрольнае пасведчанне і даў паспяховы канцэрт у Мінску, але затым канцэрты ў студзені і лютым 2015 года былі адмененыя.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам28

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Сына кіраўніцы Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне Святланы Шацілінай затрымалі, але адпусцілі16

Ініцыятыва Maldzis вярнула малюнак Восіпа Любіча7

Украінская гімнастка закрыла вушы і вочы падчас выканання гімна Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ФОТА43

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам28

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць