Афіша

Чацвёртая Міжнародная канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера» — 15-16 мая 

15-16 мая 2015 г. у Мінску пройдзе ЧацвёртаяМіжнародная канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера» пад назвай «Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)».

Удзел у канферэнцыі прымуць больш за 40 спецыялістаў з Беларусі і іншых краін рэгіёну – Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, Швецыя.

Папярэдняя праграма канферэнцыі.

Programme of the conference (EN)

Program konferencji (PL)

У межах Канферэнцыі плануецца прыўзняць тыя аспекты грамадскага і інтэлектуальнага жыцця, якія знаходзіліся па-за жорсткім канонам сацыялістычнага грамадства. Гэта як розныя дысідэнцкія і нонканфармісцкія рухі, так і спробы адстойваць навуковую і мастацкую аўтаномію, адстойваць нацыянальныя правы па-за межамі дазволенай «этнаграфічнасці». Праз такую прызму распад СССР ужо цяжка ўспрыняць як «геапалітычную катастрофу», хутчэй, гэта выхад на паверхню аўтанамісцкіх і дэцэнтралізатарскіх тэндэнцый, рэалізацыя іх патэнцыялу ў спрыяльным асяроддзі эканамічнага і палітычнага крызісу.

Ускладненне карціны савецкага мінулага цягне за сабою і роздумы над прыродай посткамуністычных грамадстваў. Наколькі мы звязаны з эканамічнымі і палітычнымі правіламі савецкага часу, наколькі захоўваецца пераемнасць структуры ўлады, наколькі захоўваецца памяць пра традыцыі супраціўлення савецкай сістэме і адстойвання ідэі свабоды?

Прадстаўнік аргкамітэта Аляксей Ластоўскі тлумачыць мэты канферэнцыі: «Мы хочам разгледзець тыя аспекты грамадскага і культурнага жыцця, якія зараз у Беларусі знаходзяцца шмат у чым па-за ўвагай даследчыкаў, ды і шырокай грамадскасці. Агулам камуністычны час разглядаецца пераважна альбо ў апалагетычным тоне, альбо ў межах таталітарнай парадыгмы. Відавочна, што ёсць патрэба ў разважлівай і сур’ёзнай дыскусіі пра сутнасць камуністычнага праекта, яго значэнне для нашай сучаснай сітуацыі. І ў гэтым кантэксце непазбежны зварот да тых ідэй і рухаў, якія выходзілі па-за межы агульнапрынятых рамак, якія аспрэчвалі альбо размывалі афіцыйны канон камуністычнага часу – і ўрэшце спрычыніліся да распаду знешне непахіснай савецкай сістэмы. Таксама цікава знайсці беларускую спецыфіку праз разгляд падобных тэндэнцый і ў іншых савецкіх рэспубліках і камуністычных краінах. Мы цешымся, што ў мерапрыемстве бярэ ўдзел шмат замежных даследчыкаў».

Беларускі гісторык Алег Дзярновіч кажа пра ўласнае бачанне праблематыкі канферэнцыі: «Пошукі ўнутранай свабоды ва ўмовах дзяржаўнага прэсінгу – складаны псіхалагічны і інтэлектуальны працэс. Ці адныя толькі здабыткі сустракаюць людзей на гэтым шляху? Ці можна праз культурныя коды трансфармаваць маральныя выдаткі ў культурны капітал? Такія пытанні ўзнікаюць пры даследаванні тэмы супраціву і аўтаноміі ў познесавецкі час.

Тэма нашай канферэнцыі – досвед таемнага духоўнага жыцця, якое адбывалася за вонкавым маналітным фасадам савецкага ладу. Спробы аналізу гэтага феномену спараджаюць метадалагічныя праблемы, звязаныя з маркіраваннем такіх розных з’яваў, як нонканфармізм, іншадумства, дысент. Апроч таго, узнікаюць крыніцазнаўчыя праблемы даследавання тэмы інтэлектуальнага, культурнага, рэлігійнага жыцця па-за савецкім афіцыёзам – праблемы адбору і крытыкі крыніц».

У межах канферэнцыі запланаваныя дзве публічныя дыскусіі – «Ці былі ў Беларусі дысідэнты?» (15 траўня, 18.30, галерэя Ў) і «Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?» (16 траўня, 14.00, галерэя Ў). Удзел у дыскусіях вольны.

Таксама можна прыняць удзел у працы секцый канферэнцыі ў якасці госця, для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць