Афіша

Навуковае падарожжа «Шляхамі старажытных хронік» — 24 мая

Навуковае падарожжа з Ірынай Дубянецкай і Сяргеем Харэўскім адбудзецца па маршруце: Менск — Княжыцы – Палыкавічы — Магілёў — Баркалабава - Быхаў — Менск 24 мая.

Гэтым разам наш шлях вядзе ў Падняпроўе, да берагоў легендарнае ракі славяншчыны, водамі якое, паводле апокрыфаў, трымаў свой шлях Сьвяты Андрэй, апостал. Мы ўбачым край, дзе была створаная Баркулабаўская хроніка — унікальны помнік беларускага летапісаньня пачатку ХVII ст.У Святадухавым манастыры ў колішнім мястэчку Баркалабава пабачым Сьвяты абраз Маці Божае Баркулабаўскае.

Мы спрычынімся да сьвятыняў, агледзім берагі сівога Дняпра, наведаем старадаўнія храмы, а перадусім – будзем весьці гутарку пра стражытныя паданні, сьвятыя абразы, летапісы і хронікі, створаныя на гэтых берагах.

У Княжыцах мы агледзім руіны касцёла Сьвятых Антонія і Мікалая і славутага кляштара дамініканцаў XVIII ст.. У Палыкавічах будзем піць ваду са сьвятой крыніцы і агледзім Пятніцкую царкву. У Магілёве наведаемся ў кафэдральны сабор Трох Сьвяціцеляў, іканастас якога ўпрыгожваюць сьпісы са славутых святых абразоў Магілёўшчыны, у слынны Мікалаеўскі манастыр XVII ст.над Дняпром, у ратушу, архікафэдральны каталіцкі сабор Сьвятога Станіслава ды пройдземся вуліцамі старажытнага горада. Далейшы наш шлях пройдзе праз вёску Салтанаўка, дзе ёсьць капліца ў гонар падзеяў 1812 года да Баркалабава, дзе сёньня, як і здаўна, дзейнічае Узьнясенскі манастыр, дзе зьберагаюць і шануюць славуты сьвяты абраз Баркалабаўскае Маці Божай.

Мы наведамем Быхаў над Дняпром, дзе ўбачым унікальную рэнэсансную сынагогу-крэпасць XVIIст., вялікі замак Хадкевічаў і Сапегаў, узьведзены над стромым берагам у 1610-1619 гг., драўляную Траецкую царкву, у якой перахоўваўся сьвяты цудадзейны абраз Баркалабаўскай Маці Божай цягам 60 гадоў, а таксама колішні кляштар канонікаў латэранскіх, пераробены на жаночую гімназію, а а пасьля на турму, дзе былі зьняврленыя генералы царскае Стаўкі, уцёкі якіх, на чале з Карнілавым, сталі пачаткам вялікай Грамадзянскай вайны ў Расеі…

Дабрачынны ўнёсак — 350 тыс. руб.

Па пытаньнях удзелу ў вандроўцы зьвяртайцеся на адрас:
[email protected]
альбо тэлефануйце
+375 (29) 180-28-38 (Сьвятлана)

Адмыслова для падзеі створаныя суполкі ў Фэйсбуку і Ўкантакце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць