Гісторыя2929

Чаму Расія не змагла захапіць Тбілісі

Былы міністр абароны Грузіі Дзмітрый Шашкін дзеліцца некаторым дэталямі расійска-грузінскай вайны 2008 года і ўказвае на канкрэтныя крокі, зробленыя тады Злучанымі Штатамі Амерыкі.

«Ніколі б не падумаў, што пасля 2008 года ў Грузіі будуць людзі, якія публічна будуць спрабаваць апраўдаць Расію за гэтую вайну. Але, праўду кажуць: ніколі не кажы ніколі. З разумнымі тварамі гэтыя ўблюдкі прапаведуюць, што аказваецца Расія праявіла добрую волю і ў 2008 годзе не ўзяла Тбілісі, і за гэта, аказваецца, мы ёй павінны быць ўдзячныя.

Расію спыніла грузінская армія, міжнародная падтрымка і канкрэтныя крокі ЗША.

Многія не ведаюць, што наша брыгада, якая знаходзілася ў Іраку, вярнулася ў Тбілісі на амерыканскіх самалётах, што ва ўмовах вайны было прамой ваеннай падтрымкай з боку ЗША.

Многія не ведаюць, што Тбіліскі аэрапорт Расія не змагла бамбаваць таму, што на ўзлётных палосах стаялі амерыканскія «Геркулесы» (грузавыя самалёты)

Многія не ведаюць, што флагман 5-га флоту, які ўвайшоў у Чорнае мора, сваімі радарамі кантраляваў паветраную прастору Тбілісі-Масква-Валгаград і яго ваенны патэнцыял у 8 разоў перавышаў патэнцыял Чарнаморскага флоту Расіі.

Многія не ведаюць, што «Геркулесы», якія вылецелі з Іарданіі 14 жніўня, суправаджаліся знішчальнікамі.

Многія не ведаюць, што фраза камандуючага знішчальнікамі пра тое, што любая актыўнасць расійскіх самалётаў у грузінскім небе будзе ўспрынятая як напад на ЗША, зачыніла паветраную прастору Грузіі для расійскіх самалётаў.

Многія не ведаюць, што «гуманітарнай місіяй ЗША ў Грузіі» афіцыйна камандаваў міністр абароны ЗША Гейтс.

У той жа час многія не ведаюць, што на ўварванне ў Грузію і забойства грузінаў расійскую армію блаславіў патрыярх «адзінавернай» краіны…», — піша Дзмітрый Шашкін.

Акурат сем гадоў прайшло з моманту расійскага ўварвання ў Грузію. Фота ТАСС.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць