Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Прафэсія: задаваць пытаньні

Пытаньні-адказы, пытаньні-адказы, гэта — штодзённае жыцьцё, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Цэлымі днямі адно задаеш пытаньні, ці праз тэлефон, ці непасрэдна: вочы ў вочы. У апошнім разе нярэдка шмат застаецца па-за кадрам, у сваёй працы ты не выкарыстоўваеш словы і думкі гарадзенскіх людзей, суграмадзянаў па вашай агульнай бацькаўшчыне, назву якой хочацца крыху замаскаваць, называючы яе Гартэн.

Нярэдка іхнія адказы ўсплываюць у тэкстах на блогу. Так-так, ня ўсё марнуецца. Але некаторыя ўспрымаюць чамусьці, што ўсе сьцьверджаньні належаць толькі табе асабіста, раз падпісваешся. Дзіўна, што даводзіцца сёньня тлумачыць: словы пра тое, што паўночныя суседзі па-ранейшаму “крадуць гісторыю”, не твае. У цябе няма літоўскай візы, дый не было, так што ў Літву ты ня езьдзіш, а калі чалавек выказваецца, значыцца мае нейкія падставы, значыцца яму баліць. Асабіста ты даўно гэта перажыў, ты не зважаеш на тое, хто што думае ці піша пра Скарыну ці пра Горадню, табе хапае ўласных ведаў на гэты конт, якія ты здабываў не адзін год.

Што датычыць літоўца Дастаеўскага, дык асабіста чытаў некалі гутарку расейскага пісьменьніка зь літоўскім. Першы, каб палесьціць, сказаў літаральна наступнае: літоўскі народ даў сьвету (ці чалавецтву, здаецца) таксама вялікага пісьменьніка Дастаеўскага. І што вы думаеце: літовец зьдзівіўся, адмовіўся? Не! У ніякім разе! Даюць, бяры, б’юць, бяжы! Але табе пляваць на такіх гутаршчыкаў, на іхнюю лухту.

Што датычыць тваёй парады не цырымоніцца пры патрэбе з іхнімі літоўскімі канчаткамі, дык кожны сам сабе гаспадар. Памятаецца, адзін вядомы гарадзенскі журналіст дзесь вычытаў ці што, карацей напісаў навіну пра тое, што ў Лябёдку Іваноўскіх прыяжджалі зь Літвы нейкія дзеячы, якія хацелі там стварыць музэй Тадаса Іванаўскаса. Ён так і напісаў. А ты пра Іваноўскіх яшчэ працу сваю дыплёмную пісаў, у Лябёдку езьдзіў, табе было дзіка гэта чытаць. Але не зважайце, калі каму падабаецца, ужывайце форму Іванаўскас, калі ласка. Для нас жа норма нашая гісторыя з пункту гледжаньня суседзяў і ворагаў таксама: як там у беларускіх падручніках напісана — “Іван Грозны вызваліў Полацк ад войска Вялікага Княства Літоўскага”?

Перачытваў нейк Кундэры “Неўміручасьць”, ён зьедліва пісаў, што герой “заўжды марыў быць тым, хто задае пытаньні, а ня тым, хто павінен адказваць” і “улада журналіста заснавана не на ягоным праве пытацца, а на праве патрабаваць адказу”. Добра яму там у Парыжы пісаць. Адзін вядомы ў Горадні чалавек сказаў у інтэрвію газэце з павагай пра журналістаў, што яны — “пятая ўлада”. І сам не заўважыў, і яны таксама, так і выйшла ў газэце. Улада-то адна-адзіная, усе гэта ў падсьвядомасьці трымаюць. І патрабаваць адказаў на пытаньні можа самі ведаеце хто ў нас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць