Меркаванні3232

Культура чысціні вакол смеццевых бакаў у дварах адрознівае Беларусь ад перадавых краін Еўропы. І без штрафаў тут не абысціся

Піша Мікола Бугай.

Мінск, цэнтр цэнтра: Залатая Горка, раён плошчы Перамогі, двор за Палацам мастацтва. Фота зроблена ў канцы працоўнага дня, у пятніцу каля 17.00.

Калі гавораць, што беларускія гарады — чыстыя, я адразу ўспамінаю сметніцы. Не, не урны на праспектах, а кантэйнеры са смеццем у дварах. Вакол іх у кожным другім выпадку валяецца смецце.

На маю думку, горад не можа прэтэндаваць на званне горада высокай культуры, пакуль у ім няма культуры збору смецця.

Якія прычыны такога стану?

Па-першае, гэта недасканаласць тэхналогіі збору смецця і састарэласць смеццязборных машын. Большасць смеццевых бакаў пакамечаныя, старыя. Калі машына такія падымае, частка смецця рассыпаецца. Як толькі дворнік няздольны адразу падмесці, вецер разносіць смецце па двары.

Па-другое, нізкая культура людзей. Пакажыце мне бак з надпісам «Для паперы», дзе б не ляжалі бутэлькі ПЭТ, і наадварот.

Па-трэцяе, адсутнасць у людзей звычкі ці абавязку выносіць смецце ў завязаных пакетах. Людзі сыплюць адкіды ў бакі, яны там смярдзяць на сонцы ўлетку і прымярзаюць узімку.

Каб выправіць першае, трэба інвестыцыі. Яны могуць прыйсці ад кампаній, зацікаўленых у перапрацоўцы адкідаў.

Каб выправіць другое, патрэбныя якасныя, чыстыя, добра абазначаныя смеццевыя бакі і кампаніі сацыяльнай рэкламы.

Каб выправіць трэцяе, бадай, не абысціся без штрафаў і кантролю. Хоць мала хто іх любіць, але славутая «нямецкая акуратнасць» імі была выхаваная.

У кожным разе, праблема сапраўды існуе. Каб у тым пераканацца, досыць падысці да смеццевага бака ў вашым двары.

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць