Грамадства55

Бізнэсовец Ваганаў: «Шлях, які мы прайшлі за 25 гадоў, мог бы прывесці да значна лепшых эканамічных вынікаў»

У зімовым нумары часопіса Timecity апублікавана інтэрв'ю з бізнэсоўцам і былым дэпутатам палаты прадстаўнікоў Аляксеем Ваганавым (№25 у рэйтынгу беларускіх бізнэсмэнаў).

Прыводзім цікавыя вытрымкі.

Пра страчаны патэнцыял

Мы перажылі ўжо як мінімум пяць крызісаў, і ўсе яны працякалі па розных сцэнарах. У пачатку ў нас быў моцны патэнцыял, назапашаны яшчэ ў часы Савецкага Саюза. Крызіс, дэвальвацыя нацыянальнай валюты дазвалялі знізіць выдаткі, павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі і хутка аднавіць узровень вытворчасці. Крызіс выпраўляў перакосы, назапашаныя ў эканоміцы. Але трэба разумець, што на сённяшні момант гэтая «ачышчальная» сіла крызісаў ужо не працуе. Дастаткова ўбачыць, як моцна скараціліся прамежкі паміж дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. Калі пасля першага крызісу мы атрымалі 7—8 гадоў эканамічнага росту, то пасля наступнага ён працягваўся ўсяго 5 гадоў, а затым ад дэвальвацыі да дэвальвацыі і зусім сталі праходзіць толькі 2—3 гады, і станоўчы эфект ужо праглядаецца ўсё менш. Эканоміка вычарпала рэсурсы экстэнсіўнага росту, патрэбныя структурныя перамены, стаўка на эфектыўныя сучасныя вытворчасці. Думаю, многія цяпер разумеюць, што шлях, які мы прайшлі за 25 гадоў, мог бы прывесці да значна лепшых эканамічных вынікаў. Паглядзіце на нашых суседзяў — Літву, Польшчу. У пачатку 90-х гадоў мы мелі значна большы прамысловы патэнцыял, асэнсаваны ўзровень коштаў, да нас ехалі па пакупкі. Зараз я быў у польскай глыбінцы — дасягнутыя там вынікі ўражваюць. 

Пра штучную падтрымку дзяржаўных прадпрыемстваў

Крызіс добры тым, што ён дазваляе задумацца над выдаткамі, пазбавіцца ад лішняга персаналу, пакінуць на плаву толькі эфектыўныя прадпрыемствы. Кожны крызіс, як санітарная высечка, павінен прарэдзіць лес, каб тыя дрэвы, што засталіся, раслі хутчэй і больш магутнымі. У крызіс звычайна выжываюць тыя, хто здолеў адаптавацца, знайсці сваю нішу, працаваць з прыбыткам, нягледзячы ні на што. А калі штучна падтрымліваць тыя прадпрыемствы, што без дзяржаўных уліванняў даўно б ужо абанкруціліся, то навошта ім адаптавацца? І ў чым тады гаючая сутнасць крызісу? Мы толькі адкладаем рашэнне праблемы яшчэ на нейкі тэрмін.

«Бізнэс па загадзе не расце»

Што тычыцца нашага ўдзелу ў сельскагаспадарчых праектах, аб якіх было шмат размоў у свой час, то мы маем намер у найбліжэйшы час з іх выйсці. Аказалася, што гэта не наша тэма. Ёсць, вядома, у Беларусі прыклады паспяховага развіцця гэтага напрамку: Яўген Баскін добра развівае прадпрыемствы сельскагаспадарчай галіны, — але мы сутыкнуліся з даволі складанай сітуацыяй на гэтым рынку. Нам для паспяховага развіцця не трэба ўмяшанне мясцовых уладаў, але яны, на жаль, маюць даволі шмат паўнамоцтваў у галіне рэгулявання — паказваюць, што сеяць, каму прадаваць, а бізнэс — тонкая матэрыя, ён па загадзе не расце.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала25

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

У лесе пад Берлінам знайшлі тайнік са зброяй. Разведка Германіі лічыць, што яна прызначалася для забойстваў па заказе Расіі3

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon17

Навукоўцы прапануюць аднавіць Аральскае мора і зарабіць на гэтым2

Мінчук замест таксі паехаў з гулянкі дахаты на спадарожнай машыне. Гэта абышлося яму больш чым у 400 рублёў1

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам16

Завяршаецца рэканструкцыя «Карабліка» — самага адметнага корпуса БНТУ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала25

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць