Афіша2525

Ксенія Сабчак выступіць у Мінску

14 красавіка ў Мінску на пляцоўцы «Прайм-хол» адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Сабчак. Пачатак а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў дасягае 1 200 000 рублёў. 

Ксенія Сабчак завітае ў Мінск са сваім праектам «Сабчак – гэта брэнд». З ім аўтарка гастралюе па розных гарадах і праводзіць сустрэчы з аўдыторыяй у фармаце «творчага вечара». Гэты майстар-клас разлічаны на тых, хто мае мэтай уласны піяр, марыць пра тое, каб стаць зоркай, а таксама на тых, хто хоча пазнаёміцца з неадназначнай Сабчак і задаць ёй свае пытанні.

«Так, Ксенія Сабчак сёння — брэнд. Людзі кажуць «Ксенія Сабчак» і маюць на ўвазе гламурны вобраз. З другога боку, я не шкадую, што быў такі перыяд, калі мяне ўспрымалі як «свецкую львіцу». Зараз галоўнае — своечасова змяніцца».

Яна нарадзілася ў вядомай сям'і, але паставіла мэтай знайсці ўласную папулярнасць. Пачала ў якасці вядучай скандальнага тэлепраекта «Дом-2» і доўгі час паспяхова заставалася адной з самых спрэчных, але ж вядомых і запытаных персон расійскага шоў-бізнэсу. Таксама ў гэты перыяд Ксенія спрабавала сябе як літаратар, выдаўшы некалькі ўласных кніг.

З 2011 года вобраз «бландзінкі ў шакаладзе» стаў імкліва трансфармавацца ў сувязі з тым, што Ксенія нечакана для ўсіх выказала актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна неаднаразова публічна агучвала незадаволенасць палітыкай Пуціна і брала ўдзел ў апазіцыйных мітынгах. Аднак Сабчак не стала займацца палітыкай прафесійна, застаўшыся актыўным грамадскім дзеячом.

Асноўны занятак зараз — журналістыка. Ксенія з'яўляецца галоўным рэдактарам часопіса L'Officiel, а таксама вядучай уласнай праграмы на незалежным тэлеканале «Дождь». У розны час яе героямі былі, апроч іншых, сусветна вядомыя дзеячы культуры, спартоўцы і палітыкі вышэйшага рангу. Аляксандр Лукашэнка таксама даў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак у маі 2014 года.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць