Украінскі гімнаст з Данецка, прызёр Алімпіяды, адмовіўся размаўляць з расійскімі СМІ
Украінскі гімнаст Алег Вярняеў адмовіўся размаўляць з расійскімі СМІ ў мікст-зоне пасля фіналу.

Уцімура і Вярняеў. Фота nbcolympics.com..
Карэспандэнт расійскага тэлебачання паклікаў Вярняева. Калі ўкраінец падышоў і ўбачыў мікрафон з надпісам «Расія», дэманстратыўна павярнуўся і пайшоў у распранальню, не сказаўшы ні слова, піша Спорт-Экспресс.
Вярняеў здабыў срэбраны медаль у мнагабор'і, саступіўся толькі найлепшаму гімнасту нашага часу — японцу Кахею Уцімура.
1. Кахей Уцімура (Японія) 92,365
2. Алег Вярняеў (Украіна) 92,266
3. Макс Вітлак (Вялікабрытанія) 90,641
Вярняеў нарадзіўся ў Данецку, цяпер жыве ў Кіеве.
Што да Уцімуры, то ён перамог і на папярэдняй Алімпіядзе, у Лондане. А яшчэ ён — 10-разовы чэмпіён свету, у тым ліку 6 разоў запар — у мнагабор'і.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары