На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне
Еўрапейскі саюз сур’ёзна папярэдзіў арганізатараў Венецыянскага біенале пра магчымыя фінансавыя наступствы з-за рашэння дапусціць удзел Расіі ў выставе 2026 года. Гаворка ідзе пра грант у памеры 2 мільёны еўра, які ЕС плануе выдзяляць цягам трох гадоў. Калі пазіцыя біенале не зменіцца, фінансаванне могуць або прыпыніць, або цалкам скасаваць, піша Deutsche Welle.

Прычына канфлікту ў тым, што Расія ўпершыню з 2022 года, калі пачалася поўнамаштабная вайна супраць Украіны, зноў атрымае магчымасць адкрыць падчас біенале свой нацыянальны павільён. У Бруселі лічаць такое рашэнне несумяшчальным з агульнай палітыкай ЕС, якая накіраваная на ізаляцыю Расіі ў адказ на яе дзеянні.
Еўракамісія спачатку звярнулася да ўрада Італіі, а пасля — непасрэдна да фонду, які арганізуе біенале. Арганізатарам далі 30 дзён, каб растлумачыць сваю пазіцыю і адказаць на прэтэнзіі. Цяпер у ЕС чакаюць гэты адказ і будуць вырашаць, ці прымаць далейшыя меры.
Прадстаўнікі Еўракамісіі падкрэсліваюць, што рашэнне біенале выклікала рэзкую крытыку, некаторыя чыноўнікі ЕС ужо заявілі, што не плануюць наведваць выставу. Таксама адзначаецца, што вяртанне Расіі разглядаецца як падрыў агульнай еўрапейскай пазіцыі.
У той жа час арганізатары біенале сцвярджаюць, што не маюць поўнага кантролю над нацыянальнымі павільёнамі, бо яны належаць самім дзяржавам. Кіраўніцтва біенале таксама падкрэслівае, што мерапрыемства традыцыйна адкрытае для ўсіх краін.
З расійскага боку ўдзел падаецца як нібыта культурны праект, які павінен паказаць, што мастацтва існуе па-за палітыкай. Паведамляецца, што ў праграме будуць задзейнічаныя дзясяткі прадстаўнікоў культуры з розных краін, а сам праект будзе арыентаваны на міжнародную аўдыторыю.
61‑е Венецыянскае біенале павінна прайсці з 9 мая па 22 лістапада 2026 года ў Джардзіні, Арсенале і іншых месцах Венецыі.
«Русафобы кончаныя, вам не сорамна?» Беларускі брэнд хацеў прадаць расіянам у эміграцыі антываенныя футболкі — і вось што атрымалася
Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме
Пасол Беларусі ў Расіі збіраецца наведаць акупаваны Крым
Міхаіл Шышкін: «Мая мова стала моваю забойцаў»
«Перавыхаваць, мілітарызаваць і русіфікаваць»: Расія стварыла беспрэцэдэнтную сістэму для выкрадзеных украінскіх дзяцей
Каментары