Юрыю Чыжу, які з сакавіка знаходзіўся ў СІЗА КДБ, у сераду змянілі меру стрымання. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі некалькі не звязаных адна з адной крыніц.

«Выйшаў. Учора ўжо ў лазні парыўся», — распавёў суразмоўца, блізкі да асяродка бізнэсмэна.
Паводле інфармацыі адной крыніцы, Юрый Чыж адпушчаны пад хатні арышт і ў яго ёсць шэсць месяцаў на вяртанне прад'яўленых яму прэтэнзій (па словах Лукашэнкі, гэта 12-13 млн даляраў).
Па дадзеных іншай крыніцы, ён адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. «Так, учора выйшаў. Чакаем на працу», — сказала яна.
«Учора выйшаў пад падпіску. Хай адпрацоўвае. Правільны падыход», — сказаў трэці суразмоўца.
Пацвердзіць інфармацыю ў прэс-службе КДБ пра змяненне меры стрымання бізнесмену не ўдалося.
11 верасня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «справа Чыжа» знаходзіцца на кантролі ў прэзідэнта. «І не толькі таму, што ён буйны бізнесмен. Ён недалёка часам быў ад прэзідэнта… Многія асацыявалі яго паводзіны з імем прэзідэнта. Мне гэта неабыякава, шчыра кажу», — прызнаўся Лукашэнка. Разам з тым ён паведаміў, што бізнэсоўцу ўжо прад'яўленыя абвінавачванні і Чыж гатовы пакрыць шкоду. «Ёсць эканамічныя злачынствы, нявыплата падаткаў і гэтак далей — памнажайце на тры, а некаторыя на пяць, плаціце за ўсё, што скралі ў дзяржавы, і ідзіце працуйце. І яны ж працуюць і ўдзячныя за тое, што іх не адправілі ў месцы не надта далёкія гадоў на 15, як у той жа Амерыцы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
***
Нагадаем, асноўны ўладальнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж быў затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка. Разам з бізнэсмэнам у СІЗА КДБ трапілі яшчэ 5 чалавек, якія падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Па словах кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, сума шкоды па крымінальнай справе ў дачыненні да бізнесмена Юрыя Чыжа складае каля 12 млн даляраў.
23 жніўня на волю выйшаў і шматгадовы партнёр Чыжа па бізнесе Уладзімір Япрынцаў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары