Свет44

Украінскага журналіста арыштавалі ў Расіі па абвінавачванні ў шпіянажы

У Маскве затрыманы карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Укрінфарм Раман Сушчанка.

Укрінфарм — гэта аналаг беларускага агенцтва БелТА, дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.

Пра арышт стала вядома 2 кастрычніка, калі інфармацыю пра Сушчанку выпадкова атрымалі маскоўскія праваабаронцы. Сам ён не выходзіў на сувязь з 30 верасня.

Сушчанка працаваў карэспандэнтам Укрінфарма ў Францыі.

Лефортаўскі суд Масквы арыштаваў Сушчанку па абвінавачванні ў «шпіянажы» па арт. 276 КК РФ.

47-гадовы Сушчанка сядзіць у камеры каранціннага аддзялення турмы Лефортава ў Маскве.

«Сушчанка паведаміў праваабаронцам, што пры затрыманні на яго аказвалі псіхалагічны ціск, следчы не дазволіў яму патэлефанаваць дадому і паведаміць жонцы пра свой арышт. Следства ФСБ дало яму дзяржаўнага адваката. Украінскі консул ужо пацвердзіў інфармацыю аб арышце гэтага журналіста ў Расіі», — расказалі праваабаронцы.

У турмах Расіі адбываюць пакаранне за шпіянаж на карысць Украіны Валянцін Выгоўскі, асуджаны на 14 гадоў, і Віктар Шчур, асуджаны на 12 гадоў. Акрамя таго, у турмах утрымліваецца група ўкраінцаў — грамадзяне Украіны і Расіі, якіх вінавацяць у падрыхтоўцы актаў сабатажу ў Крыме. Зняволеныя і дзясяткі крымскіх татараў, якія не прызналі далучэння паўвострава да Расіі і застаюцца вернымі ўкраінскай дзяржаве.

Агенцтва Укрінфарм назвала затрыманне Сушчанкі «спланаванай правакацыяй».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў71

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў71

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць